Літаратура1010

«Я, можа, апошні чалавек, які памятае Новы год як Васілле»

Піша Святлана Курс.

Зімовыя зоры. Фота Віктара Малышчыца.

«Пабяжы, Светка, празь сенцы, ды глядзі, каб дамавік не ўкусіў, ён у муцэ спіць, і зірні нішкам, ці ёсць жа там зоркі. Колькі зорак — столькі і канхвет дадуць», — казалі мне старыя людзі, што прыходзілі «гуляць» у нашу старую хату.

Мы былі першай сям'ёй з тэлевізарам, слепаватым і чорна-белым (хутчэй, зяленавата-белым).

Пішу вам і ўспамінаю сцэны з маіх двух-трох год. Як прывялі на тэлевізар 100-гадовага дзядка, якому, тым не менш, «свяцілі вочы», і радаваліся, тыцкаючы пальцам у «Лебядзінае возера»: глянь, Костусь, чэрці скачуць. Бачыш, Костусь? Што на тое Костусь, не памятаю, але гэта ён мне расказаў, што насамрэч крумкачы крычаць «Кроў, кроў, кроў!», і асабліва трэба ўважаць, калі крумкачы збіраюцца па трое.

Я, можа, адзіны чалавек, які памятае Новы год як Васілле. Звязка «Васілле — халодныя сенцы — дамавік — зоры», імаверна, жыве толькі ў маім мазгу. Праз гады чытаю: «Калі на Новы год — Васілле — сыплюцца снежныя крупы, увесь тыдзень зіма можа быць марозная. Калі ў гэты дзень туманнае кола вакол сонца, хмары ідуць супраць ветру і певень цягне хвост па зямлі, то прыйдуць снегапады і мяцеліцы. Туманы напярэдадні Васілля –—на ўраджай; зорная Васілёва ноч — багатыя палеткі на лета».

Хоць і цікава мне, ці цягне сёння певень хвост, няма як даведацца, і спытацца няма ў каго. Вы не ведаеце, ці цягне певень хвост, ці шмат зор? Над Варшавай неба такое, нібыта на нас баба прысела ў бруснічным андараку. Зрэшты, халодныя сенцы ў мяне ёсьць, спецыяльна купіла хату, з якой выходзіцца проста на вулічную галерэю. З яе вам і шлю прывет.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць