Гісторыя1111

Абвяшчаецца конкурс на найлепшы праект помніка слуцкім паўстанцам

«Грамадскі камітэт» абвяшчае конкурс праектаў помніка ў гонар герояў Слуцкага паўстання. Работы прымаюцца да 14 лістапада.

Каб паўдзельнічаць, трэба азнаёміцца з Палажэннем конкурса і да 15 ліпеня падаць заяўку, форма якой прадстаўленая ў дадатку да Палажэння. Заяўка адпраўляецца на адрас: г.Мінск, а/с 485 (індэкс 220050), на імя Аліны Нагорнай. Або дасылаецца на электронную пошту: dziejaby@gmail.com.

Аўтар-пераможца атрымае магчымасць увекавечыць сваю працу ў прапанаваным праекце, а таксама будзе ўзнагароджаны ганарарам. Усе ўдзельнікі конкурса будуць прадстаўленыя на адмысловай выставе і атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў выставы.

Грамадскі камітэт уключае ў сябе вядомых гісторыкаў, культурных і грамадскіх дзеячоў Беларусі, якія падтрымалі ідэю ўсталявання помніка. Камітэт аб’ядноўвае такіх выбітных асобаў, як Алесь Пушкін, Адам Глобус, Зянон Пазняк, Святлана Алексіевіч, Максім Жбанкоў, Ніна Стужынская і многія іншыя.

Фота прэс-службы «Дзея»

У студзені 2017 года актывісты ініцыятывы «Дзея» на чале з актывісткай Алінай Нагорнай сабралі больш за 1400 подпісаў у падтрымку ідэі помніка героям Слуцкага збройнага чыну.

У лістападзе і снежні 1920 г. слуцкія паўстанцы змагаліся за ўсталяванне і прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі. Падзеленасць Беларусі паміж Польшчай і Расіяй стала асноўнай прычынай паўстання Слуцкага збройнага чыну. Падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919-1920 гг. Случчына некалькі разоў пераходзіла ад Польшчы да Расіі і наадварот, а пасля стала нейтральнай тэрыторыяй. Случчакі не хацелі ўлады чужынцаў, адстойвалі сваю беларускую дзяржаву. У лістападзе 1920 г Рада Случчыны прыняла рашэнне абараняць Беларусь, неглядзячы на колькасную перавагу ворагаў. З 27 лістапада па 31 снежня людзі са зброяй у руках баранілі незалежнасць, многія з іх загінулі.

«З часоў Слуцкага збройнага чыну прайшло амаль 100 гадоў. Гэта добры прыклад мужнасці беларускага народа, калі беларусы былі вымушаныя змагацца за сваю незалежнасць, варта пра гэта памятаць», — адзначае экс-кандыдатка ў дэпутаты ў па слуцкай акрузе Аліна Нагорная.

Кантактны тэлефон: +375 (44) 726-72-28.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацеў трапіць пад патэнцыйную мабілізацыю». Кім адчувае сябе беларуская моладзь за мяжой і як шукае сябе2

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць