Матч чэмпіяната Беларусі «Віцебск» — «Крумкачы» скончыўся з лікам 2:2.
Цалкам магчыма, што гэта агонія «Крумкачоў» — некалькі футбалістаў каманды адмовіліся ехаць на матч праз затрымкі заробку.
Аднак галоўным упрыгожаннем матча стаў гол, які забіў брамнік «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч ударам ад сваёй штрафной.

Яўген Касцюкевіч — той самы брамнік, на пальчатках у якога знаходзіцца выява бел-чырвона-белага сцяга.
Каментары