Эканоміка77

Velcom следам за МТС абвясціў пра падвышэнне тарыфаў

Аператар Velcom абвясціў аб павышэнні тарыфаў з 1 верасня. Нагадаем, раней аб павышэнні тарыфаў паведаміў МТС.

Памер абаненцкіх плат, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца не больш чым на 2,9%.

Пры гэтым без зменаў застануцца:

  • кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі;
  • абаненцкая плата тарыфнага плана lemon;
  • памер платы за актывацыю бонусаў тарыфных планаў «Турыст», «Сувязь без абавязацельстваў»;
  • тарыфы на паслугі роўмінгу, кошт пакетаў і тарыфных планаў, якія ўключаюць хвіліны, SMS, інтэрнэт-трафік для выкарыстання ў роўмінгу;
  • кошт дадатковых паслуг.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дамоваў таксама не зменяцца.

Адначасова патаннее кошт мабільнага інтэрнэту для большасці тарыфных планаў лінейкі PRIVET. Так, кошт 1 МБ у рамках некаторых тарыфных планаў знізіцца больш чым у 13 разоў.

Акрамя таго, з 1 верасня ўсім абанентам тарыфных планаў «Пенсійны» і «Сацыяльны» штомесяц будзе налічвацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць