Улада3535

Румас — Канапацкай: Запрашаю вас на працу ва ўрад

Фота Надзеі Бужан

Адказваючы на ​​пытанне Ганны Канапацкай пра тое, як урад па даручэнні кіраўніка краіны плануе павялічыць ВУП да 100 мільярдаў даляраў, прэм'ер-міністр прапанаваў ёй папрацаваць ва ўрадзе, піша Tut.by.

Падчас нулявога чытання бюджэту ў парламент Ганна Канапацкая пацікавілася, як плануе ўрад дасягнуць пастаўленай задачы ў 100 мільярдаў даляраў ВУП.

— Трэба прызнаць, што сёння ўрад дрэнна працуе над выкананнем гэтай задачы, — не стаў хаваць прэм'ер-міністр Сяргей Румас. — Нягледзячы на ​​ўсе нашы намаганні, эканоміка расце не такімі тэмпамі, якія дазволяць вырашыць гэтую задачу. І абсалютна справядліва ўрад крытыкуюць іншыя дзяржаўныя органы, неабыякавыя дэпутаты, эксперты за тое, што эканоміка дрэнна расце.

Па словах Румаса, ва ўрадзе ёсць розныя сцэнары — «нават з улікам такога не вельмі добрага 2019 года, якія павінны быць тэмпы росту эканомікі, каб дасягнуць гэтай задачы».

— Сёння абсалютна відавочна, што эканоміка ў цяперашнім яе стане, традыцыйная эканоміка, не здольная генераваць такі ВУП. У наступнай пяцігодцы спатрэбіцца вялікая праца па структурных зменах для таго, каб мы стварылі новыя галіны эканомікі, якія дазволяць гэтага дасягнуць.

Сяргей Румас пачуў у пытанні Канапацкай «падтэкст, што вы ведаеце, як вырашыць гэтую задачу».

— Я так разумею, што вы, як і ўрад, таксама не вельмі добра зрабілі сваю працу па зборы подпісаў, і ў наступным парламенце не будзеце прадстаўлены, — звярнуўся прэм'ер да Канапацкай, якую не зарэгістравалі кандыдатам. — Я афіцыйна вас запрашаю на працу ва ўрад, каб вы дапамаглі нам вырашыць гэтую задачу.

Ганна Канапацкая за запрашэнне падзякавала.

— Мы тады з вамі пагаворым пра гэта асобна.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі23

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі23

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць