Усяго патроху11

Мінпрыроды назвала самыя чыстыя і самыя брудныя рэкі Беларусі

Фота Сяргея Гудзіліна

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назвалі самыя чыстыя паверхневыя вадаёмы Беларусі паводле даных за 2019 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

«У іх лік увайшлі рэкі Нёман вышэй горада Стоўбцы, Свіслач (населены пункт Сухая Даліна), Бесядзь (Свяцілавічы), Іпуць, Прыпяць ніжэй Пінска, Случ», — адзначылі ў Мінпрыроды.

Найбольш забруджанымі ў цэнтральным рэгіёне прызнаны рэкі Свіслач (Каралішчавічы), Лошыца ў межах Мінска, Пліса ў раёне Жодзіна (басейн Дняпра), Уша ніжэй Маладзечна (басейн Нёмана), Морач каля Яскавіч.

На поўдні краіны - Мухавец у раёне Кобрына, Заходні Буг каля Рэчыцы, Навасёлак і Тамашоўкі, Лясная Правая каля Каменюкоў, Рудаўка (басейн Буга), Ясельда ніжэй і вышэй Бярозы, Льва, Гарынь (басейн Прыпяці). Акрамя таго, забруджаны возера Белае і вадасховішча Белавежская пушча.

Антрапагенны ўплыў у найбольшай ступені зведваюць водныя аб'екты ў басейнах рэк Заходні Буг, Дняпро, Прыпяць. Часцей за ўсё ў паверхневых вадаёмах фіксаваліся вялікія канцэнтрацыі біягенных элементаў, радзей — арганічных рэчываў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць