Здарэнне адбылося каля адной з крам у Заводскім раёне, паведамляе гарадская міліцыя.
19-гадовы хлопец пайшоў у супермаркет па прадукты і прывязаў свайго сабаку да парэнчаў. Праз нейкі час да жывёлы падышла жанчына. Пастаяўшы некалькі хвілін каля шпіца, яна зняла з сабакі ланцужок i знесла сабаку ў невядомым кірунку.

Гаспадар неадкладна звярнуўся ў міліцыю. Правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі асобу выкрадальніцы. Ёю аказалася 41-гадовая раней не судзімая мінчанка.
Жанчына патлумачыла праваахоўнікам, што ў яе дома жыве нямецкая аўчарка, і, каб сабака не сумаваў, яна прынесла дадому чатырохногага «сябра» з вуліцы.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары