Вайна1313

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка

21‑гадовы Яраслаў пайшоў ваяваць услед за бацькам.

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста і байца ММА Вячаслава Дацыка.

21‑гадовы Яраслаў Дацык загінуў пасля атакі FPV-дрона. Гэта адбылося на запарожскім кірунку, паведамляе «Спорт-экспрэс». Па словах відавочцы, Дацык і яшчэ адзін баец не паспелі схавацца і засталіся на адкрытай мясцовасці.

Яраслаў падпісаў кантракт з Мінабароны ў лютым 2024 года і адправіўся на фронт разам з бацькам. Яны ўвайшлі ў склад 31‑й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады і былі раскватараваныя ва Ульянаўску.

Вячаслаў Дацык па мянушцы «Руды Тарзан» неаднаразова сядзеў у турме за рабаванні і разбой. Вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі.

У ліпені 2025‑га ТАСС паведамляў, што Дацык-старэйшы працягвае ваяваць за Расію і не плануе вяртацца ў спорт. У Вячаслава ёсць таксама дзве дачкі: 17‑гадовая Васіліса і чатырохгадовая Валькірыя-Злата.

Каментары13

  • Дэнацыфікацыя рф ідзе па плану
    15.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • пытаньнечка
    15.03.2026
    У чувака прама вось шэўрон са Сталіным і сярпом-молатам. Але асуджаць можна нацыкаў, а камуністаў непаложана, ці што?
  • Франчэска
    15.03.2026
    Нібыта неанацыст, а патч з таварышам Сталіным. Хаця... розьніца, сапраўды, ня надта вялікая

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць