Беларускі офіс British American Tobacco патлумачыў, чаму прыпыніў супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»
З афіцыйнай заявай ад імя «БАТ Беларусь» выступіў Сяргей Красоўскі — намеснік дырэктара па юрыдычных і рэгулятарных пытаннях.
«Увядзенне міжнародных санкцый патрабуе глыбокага аналізу прававых адносінаў з кампаніямі, у дачыненні да якіх яны ўведзены. Гэтая праверка займае шмат часу і пакуль яшчэ не завершана. Таму з мэтай ненаўмыснага парушэння міжнароднага заканадаўства было прынята рашэнне прыпыніць заказ прадукцыі, вытворчасць якой рэгулявалася ранейшымі кантрактамі», — адзначылі ў кампаніі.
Каментары