Навука і тэхналогіі

Чаму святлодыёдныя лямпачкі не заўсёды служаць дастаткова доўга

У некаторых умовах лямпачкі напальвання — лепшы выбар, чым святлодыёды.

Фота pixabay.com

Калі святлодыёдныя лямпачкі толькі з’явіліся, ад іх чакалі большай энергаэфектыўнасці і даўжэйшага тэрміну службы, чым у лямпачак напальвання. Згодна з данымі амерыканскага Міністэрства энергетыкі, святлодыёды ўжываюць як мінімум на 75% менш энергіі, чым лямпы напальвання, і працуюць у лепшым выпадку ў 25 разоў даўжэй.

Аднак пытанне, як доўга такія лямпы могуць працаваць па-за межамі ідэальных лабараторных умоў. У некаторых выпадках лямпы накальвання могуць функцыянаваць больш доўга, чым святлодыёды, піша Wall Street Journal.

Калі лямпачка напальвання перагарае, яе нітка напальвання разрываецца. Святлодыёды працуюць па-іншаму.

Замест таго, каб раптоўна перастаць функцыянаваць, лямпачкі на іх аснове з цягам часу робяцца ўсё больш і больш цьмянымі. Лічыцца, што іх тэрмін карыснай службы скончаны, калі яркасць лямпачкі знізілася на 30%.

У хатніх умовах яркасць лямпачкі вымераць немагчыма, таму, калі яна выглядае надта цьмянай, магчыма, варта яе замяніць.

Ёсць розныя лабараторныя даныя наконт таго, колькі часу можа працаваць святлодыёдная лямпачка. Што датычыцца лабараторных умоў, лічбы розняцца ад 6 да 20 тысяч гадзін, то-бок ад такой лямпачкі чакаюць да 18 гадоў працы па тры гадзіны на дзень. Але ў звычайных умовах святлодыёды часам працуюць зусім не так доўга.

На тэрмін службы святлодыёда ўплываюць умовы яго працы. Напрыклад, унутры адной лямпачкі могуць быць аб’яднаныя ажно дзесяць святлодыёдаў, ці ўнутры адной свяцільні могуць быць ізаляваныя адна ці некалькі лямпачак, што перашкаджае цыркуляцыі паветра.

Нарэшце, карыстальнікі могуць уключаць і выключаць лямпачкі шмат разоў на працягу дня, а ў памяшканні, дзе працуе святлодыёд, можа быць занадта спякотна ці вільготна.

Калі б падчас іспытаў усе гэтыя фактары ўлічваліся, тэрмін службы святлодыёдных лямпачак ацэньвалі б у нашмат меншы прамежак часу. Напрыклад, калі размова ідзе пра накладную святлодыёдную панэль з трыма лямпачкамі, іх тэрмін службы можа скласці ўсяго 500 гадзін. Пры гэтым тэрмін службы лямпачак напальвання складае да 1000 гадзін.

Чытайце таксама: 500 даляраў за тэрмінал і даступнасць нават у сельскіх рэгіёнах. Чым цікавы інтэрнэт ад Ілана Маска

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій3

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская15

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць