На тэрыторыі Польшчы памежнікі заўважылі людзей у форме і са зброяй, паведаміў у твітары прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
«Чарговая правакацыя! У аўторак ноччу (2 лістапада ў 01.45) польскія салдаты заўважылі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча трох чалавек у форме з доўгімі стрэльбамі», — напісаў ён.
Пасля таго, як польскія памежнікі паспрабавалі наладзіць кантакт з невядомымі, тыя сышлі ў кірунку Беларусі.
Больш пра абставіны гэтага здарэння нічога не паведамляецца.
Каментары