Эканоміка

Мінскі дэвелапер абвясціў пра дэфолт па аблігацыях. Сярод удзельнікаў кампаніі — Дзмітрый Баскаў

Мінфін абвясціў аб невыкананні абавязацельстваў па аблігацыях буйнога мінскага дэвелапера «Байкал». Кампанія, якая раней размяшчала на продаж каштоўныя паперы на 500 тысяч даляраў, не можа выканаць свае абавязацельствы перад пакупнікамі. Як паведамляе Мінфін, сярод удзельнікаў гэтай кампаніі значыцца поўны цёзка Дзмітрыя Баскава, які ў верасні стаў сенатарам.

«Байкал» займаецца здачай у наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці. Сярод іх актываў фігуравалі галерэя «Элаціа», гандлёвы цэнтр «Мост» (доля), вытворчая база ў Калодзішчах. Кампанія была зарэгістраваная яшчэ ў 2002 годзе.

Мінфін паведаміў 3 лістапада аб невыкананні абавязацельстваў па датэрміновым выкупе аблігацый таварыствам з дадатковай адказнасцю «Байкал». Размова пра каштоўныя паперы, якія кампанія выпусцілі ў снежні 2019 года. Тэрмін іх звароту планаваўся да 2 снежня 2024 года. На верасень гэтага года быў запланаваны чарговы датэрміновы выкуп каштоўных папер.

Кампанія выпускала 10 тысяч аблігацый, кошт кожнай — 50 долараў. Агульны кошт каштоўных папер — 500 тысяч долараў. Працэнтная стаўка па іх складае 7% гадавых. Грошы планавалі накіраваць на інвестыцыйную дзейнасць.

«Удзельнікамі ТДА «Байкал»з'яўляюцца Карасёў Уладзімір Алегавіч і Баскаў Дзмітрый Юр'евіч», — паведамляе Мінфін. Гэта поўны цёзка сенатара Дзмітрыя Баскава, у яго такое ж імя па бацьку. У адкрытых крыніцах не ўдалося знайсці інфармацыю пра гэты магчымы дэвелаперскі актыў экс-кіраўніка Федэрацыі хакея.

Па дадзеных Адзінага дзяржрэгістра, у другой палове кастрычніка гэтага года ўносіліся змены ва статутныя дакументы кампаніі.

У прэс-рэлізе мінфіна, апублікаваным у жніўні, адзіным удзельнікам ТДА «БАЙКАЛ» значыўся Карасёў Уладзімір Алегавіч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій3

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская15

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць