Грамадства

Доктарку аштрафавалі за герб Літвы на аўто. Жанчына не клеіла налепку на машыну — так прыехала з Літвы

12 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Віцебску разгледзеў адміністратыўную справу паводле арт. 24.23 КаАП, заведзеную на доктара-пульманолага Марыну Бурбліс. Яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах за налепку герба Літвы на багажніку аўто. На судзе стала вядома, што крышка багажніку была «няродная», яе мянялі ў Літоўскай Рэспубліцы. На ёй засталася налепка з гербам гэтай краіны. Адвакат прасіў не пазбаўляць медыка свабоды, бо яна працуе ў чырвонай зоне, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Паводле рапарту супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска, інфармацыя пра аўтамабіль «Опель Вектра» з Пагоняй на багажніку паступіла 14 кастрычніка. Амаль праз тыдзень, 20 кастрычніка, быў праведзены агляд аўтамабіля і складзены пратакол агляду.

На першым судовым пасяджэнні, якое адбылося 2 лістапада, муж Марыны Бурбліс патлумачыў, што крышка на багажніку была замененая. Яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.

На судзе ў якасці сведкі выступіў непасрэдны начальнік жанчыны — выканаўца абавязкаў загадчыка першага тэрапеўтычнага аддзялення Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Вадзім Парфенцьеў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар: Фота: limpalipdukai.lt

Ён ахарактарызаваў сваю падначаленую станоўча, паведаміў, што Марына Бурбліс ад самага пачатку пандэміі ў складзе брыгады выязджала да хворых на кавід. Цяпер таксама працуе ў чырвонай зоне.

Суддзю Царыкава цікавіла, ці абмяркоўвала на працы доктарка палітычныя тэмы і ці не стаяў у яе кабінеце бел-чырвона-белы сцяжок. Загадчык аддзялення адказаў, што нічога не бачыў, ніякіх палітычных тэм у аддзяленні не абмяркоўваюць.

Адвакат Марыны заявіў, што літоўскі герб жанчына не стала здымаць з багажніка, каб не пашкодзіць пакрыццё аўтамабіля, а таксама што сімвал Пагоня не прызнаны экстрэмісцкім або забароненым.

Зазначыў, што падчас пандэміі галава ягонай падабароннай была занятая зусім іншымі пытаннямі, звязанымі з працай.

Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19.

Суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай і прыняў рашэнне аштрафаваць жанчыну на 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

Прысуд можа быць абскарджаны ў абласным судзе.

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам16

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»11

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі9

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам16

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць