Свет

У Ратэрдаме акцыя супраць кавід-абмежаванняў перарасла ў беспарадкі

Пратэстоўцы зладзілі некалькі пажараў у Ратэрдаме, закідвалі паліцэйскіх камянямі і абстрэльвалі іх феерверкамі. Праз павелічэнне колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам у Нідэрландах дзейнічае частковы лакдаўн, паведамляе dw.com.

Начныя беспарадкі ў Ратэрдаме

Сем чалавек пацярпелі падчас масавых беспарадкаў падчас акцыі праціўнікаў кавідных абмежаванняў у Ратэрдаме ў ноч на суботу, 20 лістапада. Пратэстоўцы зладзілі некалькі пажараў у партовым горадзе, закідвалі паліцэйскіх камянямі і абстрэльвалі іх феерверкамі. Паліцыя вымушаная была адкрыць папераджальны агонь і прымяніць вадамёты супраць дэманстрантаў. 

Мэр Ратэрдама Ахмед Абуталеб паведаміў аб затрыманні як мінімум 20 чалавек. Падзеі, якія адбыліся ў горадзе, ён апісаў як «оргію гвалту». Для падтрымання грамадскага парадку гарадскія ўлады забаранілі правядзенне сходаў у раёне, дзе здарыліся беспарадкі.

Праз павелічэнне колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам урад Нідэрландаў увёў частковы лакдаўн. Бары, рэстараны і супермаркеты павінны зачыніцца не пазней за 20-ю гадзіну, іншыя крамы — ужо а 18-й гадзіне. Большасць работнікаў павінны перайсці на аддаленую працу, жыхарам дазваляецца збірацца дома групамі не больш за чатыры чалавекі. Ізноў уведзена правіла абавязковай сацыяльнай дыстанцыі 1,5 метра паміж людзьмі. 

Паводле звестак інтэрнэт-партала Worldometers, у Нідэрландах з пачатку пандэміі выяўлена 2 399 849 выпадкаў заражэння вірусам SARS-CoV-2. Ад выкліканага ім лёгачнага захворвання COVID-19 і яго наступстваў памерлі 18 900 жыхароў краіны. Па даных урада Нідэрландаў, у краіне з насельніцтвам каля 17,2 млн чалавек цалкам вакцынаваны ад каранавіруса больш за 12,6 млн чалавек (73,42%). Як мінімум адну дозу вакцыны атрымалі амаль 13,2 млн чалавек (76,63%).

Акцыі праціўнікаў абмежавальных мер, як чакаецца, пройдуць у выходныя дні ў Амстэрдаме і Брэдзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць кватэру за 65 даляраў, але з адной умовай

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»1

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць