Свет33

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма

«Неабходна нармалізаваць адносіны з Кітаем і ўмацоўваць эканамічныя сувязі з Тайванем».

Юозас Олекас. Фота: Сейм Літвы

Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас кажа, што Літва належным чынам не падрыхтавалася да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва ў 2021 годзе, і таму гэта была памылка. Паводле слоў кіраўніка парламента, кіруючая кааліцыя, заяўляючы пра гэта, імкнецца не да закрыцця прадстаўніцтва, а да паляпшэння супрацоўніцтва з Тайбэем, піша LRT.

«Мы не падрыхтаваліся да працы з Тайванем да прыняцця гэтага рашэння [аб адкрыцці прадстаўніцтва], каб атрымаць дастатковую эканамічную аддачу ад Тайваня. Па-другое, мы не працавалі належным чынам з партнёрамі і саюзнікамі, каб забяспечыць больш шырокае прыняцце рашэння, мы засталіся такімі адзінымі. (…) Мне неаднаразова даводзілася камунікаваць з прадстаўнікамі іншых еўрапейскіх краін, яны па-сяброўску падтрымліваюць, але не ідуць за гэтым прыкладам», — сказаў Олекас у праграме «Форум LRT» у панядзелак.

«Мы кажам, што прызнаём, што ў той час прымаць такое рашэнне з такой падрыхтоўкай было памылкай, патрабавалася значна большая падтрымка з боку саюзнікаў», — адзначыў спікер Сейма.

Паводле яго слоў, кіроўная кааліцыя ні разу не заяўляла пра неабходнасць закрыцця тайваньскага прадстаўніцтва і не імкнецца да гэтага.

«Ці трэба заўсёды маўчаць, зрабіўшы такі крок? Гэта сказана для таго, каб мы маглі ўмацоўваць цяперашнія сувязі і з тайваньцамі», — сказаў Олекас.

«Сказаць, як ёсць, не грэх. (…) Тое, што цяпер робіць урад, тое, што робіць Міністэрства замежных спраў, мне здаецца, гэта неабходныя рэчы, якія раней былі недастаткова зробленыя. (…) Неабходна нармалізаваць адносіны з Кітаем і ўмацоўваць эканамічныя сувязі з Тайванем», — дадаў ён.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс сцвярджаў, што мэтай Літвы ў адносінах з Тайванем з’яўляецца «добры план эканамічнага супрацоўніцтва».

«Я працую над гэтым з Тайванем. (…) Гэта нармальнае двухбаковае супрацоўніцтва, такое, якое мы хочам у эканоміцы, культуры і іншых галінах. У галіне эканомікі мы хочам дасягнуць пэўных паказчыкаў і працуем [над гэтым]», — сказаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Паводле слоў Будрыса, «няма такога пытання на парадку дня», як закрыццё тайваньскага прадстаўніцтва.

* * *

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Каментары3

  • Бубубу
    10.03.2026
    Што ён сказў? Кажы прама: мы пайшлі супраць Кітая і абкакаліся. А то і рыбку з'есць і ... Такія прынцыповыя гордыя балты.
  • Разум когда-нибудь победит (но это не точно)
    10.03.2026
    Пройдёт еще лет пять (может и меньше) и в Литве признают ошибкой проведение антибелорусской политики по выдавливанию из страны белорусских айтишников, дальнобойщиков, бизнесменов и прочих. Возможно они там поймут, что заменять белорусов да и тех же русских индусами, узбеками, пакистанцами и другими культурно далёкими народами тоже большая ошибка. Но будет уже поздно. Белорусы и белорусский бизнес массово переезжает в Польшу, а индусы и прочие далёкие гости со временем привезут в Литву жён с кучей деток и будет у них там в Литве красота и процветание (нет)
  • 2
    10.03.2026
    Разум когда-нибудь победит (но это не точно), В Литве никто не задержится долго, это точно не страна для жизни мигрантов, даже профессионалов образованных.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць