Моды99

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які доўгі час раздаваў паплечнікам чырвоныя кепкі MAGA, цяпер дорыць ім скураныя чаравікі коштам 145 даляраў, якія набывае за ўласны кошт.

Чорныя туфлі і сінія касцюмы — такі быў неафіцыйны дрэс-код Дональда Трампа і ягонай каманды падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. 22 студзеня 2026 года. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Як піша The Wall Street Journal, 79‑гадовы прэзідэнт ЗША, вядомы сваёй любоўю да дарагіх гарнітураў Brioni, раптам зрабіўся гарачым прыхільнікам адносна бюджэтнага, але надзейнага амерыканскага абутку і цяпер літаральна не выпускае наведвальнікаў Авальнай залы без новай пары туфляў брэнда Florsheim.

Як адзначае аўтар, спіс уладальнікаў прэзідэнцкіх падарункаў уражвае: тут і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, і дзяржсакратар Марка Рубіа, і міністры Шон Дафі (транспарт), Піт Хегсэт (абарона), Говард Латнік (гандаль). Не засталіся без абновак дырэктар па камунікацыях Стывен Чунг, намеснік кіраўніка апарата Джэймс Блэр, спічрайтэр Рос Уортынгтан, а таксама медыйныя асобы кшталту Такера Карлсана і Шона Хэніці.

Як піша WSJ, Трамп любіць адгадваць памер нагі суразмоўцы проста падчас сустрэчы. Джэй Дзі Вэнс згадваў, як падчас адной з размоў прэзідэнт паглядзеў на яго ногі і заявіў, што ў яго і Марка Рубіа «паршывы абутак», пасля чаго адразу дастаў каталог.

Калі высветлілася, што ў Рубіа 11,5 памер (прыкладна 45-ы), а ў Вэнса — 13‑ы (47-ы), Трамп пацікавіўся памерам і ў трэцяга прысутнага палітыка — той назваў 7‑ы (40-ы). Пасля гэтага прэзідэнт па-філасофску заўважыў, што па памеры абутку можна шмат чаго сказаць пра чалавека. Праз тыдзень у Белы дом былі дастаўлены карычневыя скрынкі з абуткам.

Паводле слоў людзей, знаёмых з новай традыцыяй, Трамп часам падпісвае скрынку альбо прыкладае запіску з удзячнасцю. Афіцыйна Белы дом не пацвердзіў выбар Трампа на карысць Florsheim, аднак адзін з атрымальнікаў падарунка распавёў выданню, што ў кабінеце прэзідэнта бачыў цэлы стос скрынак. На адной з іх бачыў надпіс «Скот» — для міністра фінансаў Скота Бесента.

Супрацоўнікі Белага дома жартуюць, што «ўсе хлопцы ўжо ў іх», а многія баяцца з’яўляцца перад прэзідэнтам у іншым абутку. Адзін з міністраў нават скардзіўся на неабходнасць адправіць на паліцу свае туфлі ад Louis Vuitton, каб не выклікаць лішніх пытанняў у начальніка.

Дональд Трамп у чорных туфлях. 2 сакавіка 2026 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Чым вядомы брэнд?

Выбар менавіта брэнда Florsheim не выпадковы. Як паведамляе WSJ, кампанія, заснаваная ў Чыкага яшчэ ў 1892 годзе эмігрантам Зігмундам Флоршаймам, мае глыбокія карані ў амерыканскай гісторыі. Гэты абутак насілі салдаты абедзвюх сусветных войнаў і прэзідэнт Гары Трумэн, а Майкл Джэксан менавіта ў лоферах гэтай маркі выконваў сваю знакамітую «месячную хаду».

Адна з мадэляў абутку Florsheim. Фота брэнду

Florsheim — даволі даступны брэнд: многія мадэлі каштуюць каля 145 даляраў. Трамп летась шукаў больш зручны абутак для штодзённай працы і ў выніку спыніўся менавіта на гэтай марцы. Туфлі яму настолькі спадабаліся, што ён пачаў масава дарыць іх сваім знаёмым. Паводле Белага дома, прэзідэнт аплачвае пакупкі сам.

Цікава, што цяперашні кіраўнік Weyco Group Томас Флоршайм-малодшы нават не ведаў аб маштабных закупках прэзідэнта.

Першым у атачэнні Трампа гэты брэнд пачаў насіць Марка Рубіа. Яшчэ ў 2016 годзе, калі палітык балатаваўся ў прэзідэнты і канкураваў з Трампам, журналісты звярнулі ўвагу на яго чорныя туфлі з даволі высокім абцасам. Некаторыя меркавалі, што гэта могуць быць Tom Ford коштам каля 1990 даляраў, аднак каманда Рубіа патлумачыла: гаворка ідзе пра значна больш даступныя Florsheim — прыкладна за 135 даляраў.

Трамп, рост якога складае каля 190 см, тады не ўпусціў нагоды пасмяяцца з апанента (рост Рубіа — каля 178 см). Ён заяўляў, што «быць высокім — гэта карысна», а абцасы ў Марка, маўляў, «сапраўды занадта вялікія». Цяпер жа, праз гады, абодва палітыкі апынуліся ў туфлях аднаго і таго ж брэнда.

Традыцыя падарункаў ад прэзідэнта

Прэзідэнцкія падарункі сталі распаўсюджанай з’явай у Белым доме яшчэ ў 1880‑я гады. Цягам дзесяцігоддзяў супрацоўнікам на Каляды дарылі індычак. Франклін Рузвельт раздаваў бірулькі з выявай свайго шатландскага тэр’ера Фалы, Ліндан Джонсан — электрычныя зубныя шчоткі з прэзідэнцкай пячаткай, а Джордж Буш-малодшы любіў дарыць запінкі.

Трамп раней абмяжоўваўся кепкамі MAGA, манетамі або фірмовымі маркерамі Sharpie, але абутак падняў ягоную шчодрасць на новы ўзровень.

Каментары9

  • Уже в рекламе
    10.03.2026
    Поставщик двора его величества...
  • лідскія кеды
    10.03.2026
    "Пасля гэтага прэзідэнт па-філасофску заўважыў, што па памеры абутку можна шмат чаго сказаць пра чалавека.
    то бок пра ягоны пеніс? дык звычайна жанчыны гэтым цікавяцца)
  • Суповой пакетик
    10.03.2026
    ... неужто лидские кеды?! Вот это признание! Не то, что какой-то там Мак.бай...

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць