Грамадства

МЗС Беларусі: Даваць справаздачу ЗША мы не абавязаныя і не збіраемся

Прэс-сакратар Анатоль Глаз адказаў на пытанне, ці можа Украіна быць атакаваная з Беларусі і ці можа змяненне Канстытуцыі прывесці да размяшчэння ў Беларусі ядзерных сіл Расіі. Такія абвінавачванні прагучалі з боку неназванага высокапастаўленага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША.

Анатоль Глаз. Фота: МЗС Беларусі / Facebook

Са спасылкай на расійскіх калег Глаз назваў гэта дэзінфармацыяй, а ад сябе дадаў: «Дзіўны набор фантазій і страшылак».

«Амерыканскі бок на сістэмнай аснове ў апошнія тыдні рознымі спосабамі ўкідвае хлусню ў інфармацыйную прастору. Цалкам ясна, што ён гэта робіць для нагнятання абстаноўкі, унясення напружанасці ў тым ліку туды, дзе яе няма. Стандартная тактыка. Гэта трэба ЗША для апраўдання шэрагу сваіх незаконных дзеянняў і рэваншу за ўсе адкрытыя правалы апошняга часу. Незразумела толькі, чаму яны лічаць усіх вакол дурнейшымі сябе і разлічваюць, што гэтыя заезджаныя прыёмы зноў пройдуць», — заявіў Глаз.

Паводле яго, напад на Украіну з поўначы — гэта міф, «гэты фэйк паўтараецца з года ў год». «Гэта поўная дурасць», — адказаў Глаз у стылі расійскай дыпламатыі.

«Мы неаднаразова наўпрост казалі, што з нашай тэрыторыі ніколі не будзе зыходзіць пагроза, цяпер гэтая норма ўнесеная ўжо нават у праект Канстытуцыі. Куды ўжо прадметней?» — дадаў ён.

Крыніцай дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне, лічыць Глаз, з'яўляецца не Беларусь ці Расія, а «пастаяннае і неабгрунтаванае нарошчванне замежнай вайсковай прысутнасці па перыметры нашых межаў».

Глаз закінуў «калектыўнаму Захаду» тое, што той не выконвае Будапешцкі мемарандум, «прамыя абавязацельствы, пад якімі самі ж паставілі подпісы».

Пры гэтым, паводле прэс-сакратара МЗС, амерыканскія калегі заклапаціліся «патэнцыйным размяшчэннем узброеных сіл і ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны».

Адказ Глаза на гэтае абвінавачванне гучаў двухсэнсоўна: «Калі я не памыляюся, то менавіта ЗША і ЕС у апошні час заўзята адстойваюць святое права кожнай дзяржавы самастойна вызначаць, з кім і ў якія абʼяднанні або саюзы ўступаць. Ці гэта пра іншае?» Можна гэта зразумець і як тое, што Беларусь сама вырашыць, размяшчаць ці не ў сябе ядзерную зброю.

«Так што даваць справаздачу ЗША мы не абавязаныя і не збіраемся. Калі што-небудзь выклікае трывогу — мы заўсёды гатовыя гэта цывілізавана абмеркаваць. Дыпламатычная прысутнасць ёсць у абедзвюх краінах», — рэзюмаваў Глаз.

Дзярждэп: Для Аляксандра Лукашэнкі надышоў «момант, калі трэба вырашаць»

ЗША папярэджваюць Беларусь: вайна супраць Украіны можа стаць канцом рэжыму Лукашэнкі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць