Грамадства

На таргі выстаўляюць долю ў фірме з групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа

На таргі на аўкцыённай пляцоўцы «Белрэалізацыя» выставілі долю ў беларуска-багамскім таварыстве «АкваТрайпл». Даўжніком, які валодае гэтым лотам, значыцца кампанія «Трайпл», яе заснавальнік — бізнэсмен Юрый Чыж.

Фота: president.gov.by

«АкваТрайпл» займаецца вытворчасцю мінеральнай вады і іншых безалкагольных напояў. На таргі выстаўленая доля ў кампаніі памерам 65%. Пачатковы кошт лота — 3 мільёны 844 тысячы рублёў, піша Zerkalo.io.

Уласнік гэтай маёмасці — кампанія «Трайпл», якая належыць апальнага бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Раней ён быў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі, аднак пазней да яго з'явіліся пытанні з боку сілавікоў.

У Эканамічным судзе Мінска на 30 чэрвеня запланавалі чарговае пасяджэнне па справе аб неплацежаздольнасці кампаніі «Трайпл» бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў раскладзе суда. На пасяджэнні збіраюцца разгледзець справаздачу антыкрызіснага кіраўніка аб санацыі (прасцей кажучы, аздараўленні, якое можа дапамагчы пазбегнуць банкруцтва).

У ліпені мінулага года кампанію праз суд прызналі эканамічна неплацежаздольнай і прынялі рашэнне аб яе санацыі. Гэта стала магчымым пасля таго, як правялі фінансава-эканамічную экспертызу кампаніі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская12

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць