Усяго патроху

Дажджы рознай інтэнсіўнасці

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 11—13 жніўня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 11—13 жніўня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі к вечару па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°C, па захадзе да плюс 14°C, днём плюс 21—27°C.

У Мінску 11 жніўня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 22—24°C.

У наступныя двое сутак, 12—13 жніўня, характар надвор’я зменіцца, на большай частцы тэрыторыі краіны час ад часу прагназуюцца дажджы рознай інтэнсіўнасці.

12 жніўня ноччу па заходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°C, днём плюс 17—24°C.

13 жніўня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°C, днём плюс 17—23°C.

У Мінску 12 жніўня воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём каля плюс 20°C.

БелаПАН

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць