Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд у сувязі з масавым забойствам мірных жыхароў у Бучы.
«Удзел Расіі ў Савеце па правах чалавека — гэта фарс. Гэта няправільна, і менавіта таму мы лічым, што настаў час Генеральнай Асамблеі ААН прагаласаваць за іх выключэнне», — цытуе прадстаўніка ЗША Reuters.
У Радзе па правах чалавека 47 краін-удзельніц, якія абіраюцца тэрмінам на тры гады па тэрытарыяльнай квоце. У Расіі цяпер ідзе другі год трохгадовага тэрміну.
Каментары