Грамадства

Ад 55 рублёў за дзень. Колькі каштуе адпачыць у самых рэйтынгавых санаторыях Беларусі

Паглядзелі на цэны ў пяці найлепшых санаторыях Беларусі паводле рэйтынгу ў Tripadvisor. Некаторыя пуцёўкі — па цане падарожжа ў Італію.

Мядзельскі раён

Першае месца ў рэйтынгу па выніку 185 водгукаў атрымлівае санаторый «Прыазёрны». Знаходзіцца ён у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў межах нацыянальнага парка «Нарачанскі». Ад тэрыторыі санаторыя да возера Нарач — каля 400 метраў. 

Фота: naroch.by

Апроч класічнай пуцёўкі з лячэннем, санаторый прапануе адпачынак з лячэннем па некалькіх профільных кірунках. Таксама есць аздараўленчая праграма для тых, хто перахварэў на COVID-19.

З 24 чэрвеня па 22 жніўня ў санаторыі будзе дзейнічаць пікавы прайс.

Самы танны варыянт адпачынку абыдзецца ў 150 рублёў з чалавека за суткі пражывання ў двухмесным нумары. Агучаная цана дзейнічае толькі пры ўмове, што ў пакоі будуць жыць адразу два чалавекі, у іншым выпадку кошт вырасце да 170 рублёў. Даплата за дзяцей ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў складае 60 рублёў, ад 12 гадоў — 117 рублёў. У кошт уваходзіць харчаванне па сістэме шведскага стала.

Фота: naroch.by

Вынікае, што 10-дзенны адпачынак на двух чалавек у самым рэйтынгавым санаторыі Беларусі абыдзецца мінімум у 3000 рублёў. 

Фота: naroch.by

За суткі пражывання ў 2-пакаёвым нумары ў катэджы просяць 220 рублёў за дарослага — гэта 4400 рублёў за 10-дзённы адпачынак на дваіх побач з самым вялікім возерам Беларусі.

Дзятлаўскі раён

Другое месца, паводле рэйтынгу TripAdvisor, займае санаторый «Альфа Радон»

Ён знаходзіцца ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. 

Фота: alfaradon.by

Мінімальны кошт 10-дзённага адпачынку на двух дарослых — 4900 рублёў. Столькі каштуе пуцёўка без лячэння.

Такі ж адпачынак з лячэннем па праграме «Classic» каштуе ўжо 6180 рублёў. У гэтую суму ўваходзіць трохразовае харчаванне са шведскім сталом і безлімітны доступ да SPA, трэнажорнай залы і г.д.

Мінскі раён

Трэцяее месца ў спісе TripAdvisor — у санаторыя «Юнацтва», што знаходзіцца на Мінскім моры.

фота: yunost.by

Цягам летняга перыяду цана адпачынку з пражываннем у двухмесных нумарах пачынаецца з адзнакі ў 271 рубель з чалавека. Калі браць пражыванне з наборам працэдур, то мінімальная цана ўзрастае да 296-564 рублёў з чалавека ў залежнасці ад абранага аздараўленчага комплексу.

Вынікае, што мінімальны кошт 10-дзённага адпачынку ў самым рэйтынгавым санаторыі на ўзбярэжжы Мінскага мора складзе 5420 рублёў на дваіх дарослых.

Нумар «марскі люкс». Фота: yunost.by

Пражыванне ў двухмесным нумары «люкс» абыдзецца ў 319 рублёў без якіх-небудзь аздараўленчых працэдур. Гэта 6380 рублёў за дзесяцідзённы адпачынак на дзве асобы.

Светлагорскі раён

Чацвёртае месца ў рэйтынгу «найлепшыя суадносіны кошту і якасці» — у санаторыя «Срэбраныя ключы». Месціцца ён на беразе ракі Бярэзіны, у аграгарадку Чыркавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. 

Фота: sanby.ru

І гэта самы танны з пяці найбольш рэйтынгавых санаторыяў Беларусі. Цэны на адпачынак у «Срэбраных ключах» стартуюць з адзнакі ў 55 рублёў за месца ў двухмесным аднапакаёвым нумары другой катэгорыі. Пражыванне ў двухмесным двухпакаёвым нумары «Люкс» найвышэйшай катэгорыі каштуе 75 рублёў з чалавека. Вынікае, што самы бюджэтны 10-дзённы адпачынак на дзве асобы ў гэтым санаторыі можа абысціся вам усяго ў 1100 рублёў. 

Фота: sansk.by

Максімальны кошт адпачынку з лячэннем і пражываннем у двухпакаёвым нумары «Люкс» найвышэйшай катэгорыі каштуе 112 рублёў за суткі. 

Гродзенскі раён

Замыкае топ-5 беларускіх санаторыяў па выніках рэйтынгу TripAdvisor «Азёрны». Лакацыя — Гродзенскі раён, аграгарадок Азёры. Санаторны комплекс стаіць на беразе Белага возера. 

Цэны за суткі адпачынку ў «Азёрным» пачынаюцца са 115 рублёў. Столькі каштуе дзень у двухмесным аднапакаёвым нумары без аздараўленчай праграмы. Суткі адпачынку ў двухмесным двухпакаёвым нумары абыдуцца ў 200 рублёў з чалавека. Адсюль мінімум, які давядзецца заплаціць за 10-дзённы адпачынак на дзве асобы, складзе 2300 рублёў.

У кошт адпачынку ўваходзіць наведванне аквапарка, блока саун і басейна, трэнажорнай залы і г.д. «Азёрны» — адзіны з топ-5 санаторыяў, на тэрыторыі якога ёсць аквапарк.

Адпачынак з комплексам аздараўленчых працэдур у «Азёрным» прапануюць па цэнах ад 143 рублёў. За такі 10-дзённы адпачынак на дзве асобы заплаціце 2860 рублёў.

Чытайце таксама: Беларускія турфірмы дагэтуль прапануюць паездкі ў Крым. Колькі бяруць?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць