Эканоміка

Замест «Магніта Мінска» будуць будаваць «Беларускі гандлёвы дом». Плануюць справіцца да канца наступнага года

Мінск скасаваў дамову з іранскай кампаніяй, якая зацягнула будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра на скрыжаванні пр-та Незалежнасці і вул. Кірылы Тураўскага. На яго месцы цяпер будзе ўзводзіцца «Беларускі гандлёвы дом», піша Office.line.

«Ёсць заданне адкрыць гандлёвы цэнтр. Як альтэрнатыву «Сталіцы». Гэты інвестыцыйны праект сем гадоў не рухаўся, таму мы скасавалі дамову з інвестарам і будзем самі дабудоўваць гэты аб'ект і адкрываць яго як вялікі гандлёвы дом «Выраблена ў Беларусі». Ён павінен пабудавацца да канца наступнага года. Часу ў нас няма. Трэба браць і рабіць», — сказала ў эфіры ток-шоў «Будні» на «Альфа Радыё» намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Комплекс заяўляўся як шматфункцыянальны, у яго складзе мелі быць гатэль, офісы, гандлёва-забаўляльная частка. Цяпер жа канцэпцыя змянілася: замест комплексу вырашылі збудаваць гандлёвы цэнтр з прадстаўленымі ў ім беларускімі брэндамі.

Надзея Лазарэвіч удакладніла, што ў ГЦ можна будзе знайсці не толькі сталічную прадукцыю, але і тавары, якія вырабляюцца ў іншых беларускіх рэгіёнах. У тым ліку, маўляў, там будуць унікальныя рэчы, якія не сустрэнеш у буйных гандлёвых сетках.

Цікавасць з боку кіраўнікоў абласцей і саміх прадпрыемстваў ёсць, тым больш што ім будуць, па словах Лазарэвіч, дадзеныя «прымальныя ўмовы па арэндзе і пісьменнае суправаджэнне». Нічога дзіўнага ў гэтым няма — гэты праект пад асаблівым кантролем Лукашэнкі і ён сам яго нядаўна праанансаваў і даў адпаведныя распараджэнні, наведваючы гандлёвы цэнтр «Сталіца» ў цэнтры Мінска.

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў пабудаваць гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуду ў Мінску. Проста насупраць іншага гандлёвага цэнтра

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй8

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць