КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Таўкачову
Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў абноўленым пераліку ведамства.

Вольга Лойка і Алена Таўкачова
Таўкачова выйшла на волю ў ліпені, а Лойка — у сакавіку. Абедзве яны праходзяць па «справе TUT.BY» і застаюцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Акрамя дзвюх журналістак, да спісу «тэрарыстаў» дадалі палітвязняў Андрэя Дзенісенку, Іну Можчанка, а таксама грамадзяніна Латвіі Дзмітрыя Міхайлава.
Каментары