Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск заявіў, што кампанія працягне бясплатна забяспечваць спадарожнікавую сувязь Starlink ва Украіне.
«Чорт з ім… Нават калі Starlink усё яшчэ страчвае грошы, а іншыя кампаніі атрымліваюць мільярды даляраў падаткаплацельшчыкаў, мы будзем працягваць бясплатна фінансаваць украінскі ўрад».
Нагадаем, раней стала вядома, што кампанія Маска звярнулася да Пентагона з просьбай у далейшым забраць на сябе фінансаванне працы комплексаў спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне. Маск пазней пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары