Грамадства

У Светлагорску ламаюць падмурак грандыёзнага Лядовага палаца, каб пабудаваць што сціплейшае

Унутры агароджанай пляцоўкі ля стадыёна «Папернік», дзе 11 гадоў таму пачалі будаваць светлагорскую лядовую арэну, пасля доўгіх гадоў прастою пачалося ажыўленне: рабочыя выдаляюць выраслыя тут за гады прастою дрэўцы, экскаватары разрываюць падмурак, пагрузчыкі выцягваюць з зямлі цяжкія бетонныя блокі. Паводле інфармацыі мясцовай газеты «Ранак», пляцоўку рыхтуюць да новай будоўлі.

Магчыма, у наступным годзе будзе адкрыта фінансаванне на ўзвядзенне першай чаргі Светлагорскага цэнтра гульнявых відаў спорту — Лядовага палаца, мяркуе выданне.

«На сённяшні дзень магу толькі паўтарыць, што з абласнога бюджэту нам паабяцалі выдзеліць у гэтым годзе некаторую суму на аднаўленне будаўніцтва «Лядовага», — паведаміла «Ранку» на ўмовах ананімнасці крыніца ў будаўнічай галіне Светлагорскага раёна. — Праект [Цэнтра гульнявых відаў спорту] падвергнуўся грунтоўнай карэкціроўцы, цяпер ён не такі аграмадны, больш сціплы будзе. Цяпер там вядуцца работы па падрыхтоўцы да будоўлі, прыбіраюць з пляцоўкі тое, што там ужо не трэба».

На будпляцоўцы праца тым часам кіпіць: зразаюць і выкарчоўваюць маладыя дрэўцы, выварочваюць з зямлі непатрэбныя ўжо бетонныя падмуркавыя блокі. Хтосьці нават бачыў, што на пляцоўцы працавала спецыяльная драбнілка, якая здрабняе бетон у друз.

Светлагорскі даўгабуд уключаны ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму 2022 года. Згодна з ёй, заканчэнне будаўніцтва Светлагорскага лядовага палаца — 2023 год. 

Прэзентацыя эскізаў будучага Палаца гульнявых відаў спорту ў Светлагорску адбылася 30 студзеня 2006 года ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Роўна 11 гадоў таму, у кастрычніку 2011 года, пачаліся работы непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы ў лесапаркавай зоне паміж мікрараёнамі «Маладзёжны» і «Палессе».

Выкапалі катлаван, уладкавалі падмурак, часткова ўзвялі цокальны паверх, і на гэтым усё спынілася на 11 гадоў. За гэтыя гады былая будпляцоўка паспела зарасці маладымі дрэвамі, а недабудаваны спартыўны аб'ект яшчэ месяц таму лічыўся «закансерваваным».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі31

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе14

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»29

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку8

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае6

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі31

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць