Грамадства4141

Былы палітвязень-студэнт чатыры гады не прасіў пра дапамогу. Але цяпер страчанае здароўе змусіла

«Я думаў, што, звяртаючыся па дапамогу, буду выглядаць слабым і разам з гэтым адбіраць рэсурсы ў тых, хто пацярпеў мацней. Я заглушаў боль ад успамінаў працай»,— піша ён. Аднак цяпер падарванае катаваннямі здароўе падвяло яго да рысы, калі ён вымушаны прасіць пра дапамогу. «Наша Ніва» асабіста ведае гэтага годнага чалавека, просім падтрымаць яго.

Выява згенераваная штучным інтэлектам

Былы палітзняволены пасля турмы, эміграцыі і доўгага перыяду стрэсу апынуўся ў цяжкім псіхалагічным стане: у яго дыягнаставаныя трывожна-дэпрэсіўны разлад і ПТСР. Зараз яму патрэбна дапамога на лячэнне і арэнду жылля, каб аднавіцца і зноў мець магчымасць працаваць, піша Фонд салідарнасці «Байсол».

Герой знаходзіцца ў вельмі ўразлівым псіхалагічным стане, а яго сваякі — пад ціскам з боку сілавікоў, таму на «Байсоле» схавалі яго імя і некаторыя падрабязнасці гісторыі*.

«Вітаю. Адразу скажу, што распісаць гэта было неверагодна складана для мяне. Я — былы палітычны зняволены. Дзесяць разоў я пісаў і сціраў гэты тэкст. Мне невыносна цяжка прасіць аб дапамозе. Але яшчэ горш будзе не папрасіць аб ёй.

У мяне змешаны трывожна-дэпрэсіўны разлад і ПТСР, і прызначаныя лекі пакуль не падзейнічалі. Псіхіятр папярэдзіла, што мне настойліва патрэбны спакой, што тэрапія будзе доўжыцца доўга і неабходныя індывідуальныя псіхалагічныя сеансы мінімум на год.

Як я апынуўся ў гэтай кропцы?

У 2020 годзе я быў затрыманы ў Мінску за тое, што браў удзел у студэнцкіх і грамадзянскіх мірных пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мяне прыцягнулі да крымінальнай адказнасці па артыкуле 342 КК РБ («арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Пасля выхаду з турмы ў 2022 годзе я не звяртаўся ні да каго па псіхалагічную дапамогу праз перажытое, бо не давяраў іншым людзям. Акрамя таго, я думаў, што, звяртаючыся па дапамогу, буду выглядаць слабым і разам з гэтым адбіраць рэсурсы ў тых, хто пацярпеў мацней.

Адбыўшы ўвесь тэрмін і апынуўшыся на волі, я быў вымушаны эміграваць у Еўропу. Затрыманне, турма, эміграцыя: каб заглушыць боль ад успамінаў працай, я працягваў быць актыўным. У дадатак, гэта давала мне ўсведамленне таго, што я не здаўся. У гэты час я пачаў працаваць у адным з беларускіх незалежных СМІ — пісаў розныя матэрыялы пад псеўданімам. У сакавіку 2025 года маё супрацоўніцтва з імі скончылася праз фінансавыя прычыны.

Я быў упэўнены, што журналісцкая дзейнасць і грамадская актыўнасць дапамогуць перажыць тое, што са мной здарылася. Але журналістыка як праца вельмі звязаная са стрэсам праз велізарную колькасць негатыўных навін (асабліва тых, што тычацца рэпрэсій у Беларусі), і, відаць, я толькі адсоўваў (і нават узмацняў) мой посттраўматычны сіндром пасля турмы.

З моманту звальнення я шмат месяцаў як мог шукаў новую працу, але беспаспяхова. Такі доўгі перыяд нестабільнасці і беспрацоўя, а таксама запазычанасць па аплаце арэнды жылля, якая ўзнікла, яшчэ больш пагоршылі мой ментальны стан. У канцы кастрычніка 2025 года праз усведамленне адсутнасці любой энергіі на вучобу і элементарныя бытавыя справы мне прыйшлося звярнуцца ва ўніверсітэт, дзе я вучуся, і мне дапамаглі запісацца і дайсці да псіхіятра. Так я даведаўся пра свой дыягназ.

Мне патрэбна ваша дапамога, каб выбрацца з гэтага замкнёнага кола. Каб мець сілы і магчымасць працаваць, мне трэба выздаравець, а каб выздаравець, мне патрэбныя сродкі на час лячэння — на арэнду, лекі і візіты да лекара. Любы ваш унёсак наблізіць маё выздараўленне».

Сума збору

€2800

€1800 — 2 месяцы арэнды жылля

€1000 — 20 сеансаў індывідуальнай тэрапіі

Падтрымаць былога палітвязня можна па спасылцы.

Каментары41

  • Пілы палітшашні
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ??
    06.04.2026
    Сума не вялікая, трэба дапамагчы.
    У мяне толькі адно пытанне, няўжо сярод псіхатэрапеўтаў няма тых, хто гатоў дапамагчы не за 1000€ (50€ за сеанс), а за 500 (25€ за сеанс)? Няўжо няма тых, хто гатоў зрабіць зніжку палітвязням, а не драць поўны кошт? Няўжо ў офісе няма кантактаў каб увогуле аказваць псіхалагічную дапамогу бясплатна?
  • Парада
    06.04.2026
    Дружа, сеансы псіхатэрапіі (індывідуальныя!) у Вільні бясплатныя ў адпаведным цэнтры, які фінансуе ЕС! Навошта ты шукаеш грошы пад тое, што ўжо і так прадастаўляецца, калі ў цябе ёсць звычайная сацыяльная страхоўка???
    Жытло ў Вільні можна знайсці за 400 еўра аднушку без праблем - якія два месяцы за 1800???

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

Трамп: Сёння ўначы загіне цэлая цывілізацыя27

Айцішніку з «Варгеймінга», якога судзілі па расстрэльным артыкуле, далі 14 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць