У Расіі прызналі «дыскрэдытацыяй» войска плакат «Я люблю свайго тату». За гэты надпіс суд прызначыў штраф у памеры амаль $500
24 верасня жыхарка Казані Святлана Пацярахіна выйшла з такім плакатам на акцыю супраць мабілізацыі. Яе разам з іншымі дзяўчатамі затрымалі і адвезлі ў аддзел паліцыі, дзе пратрымалі двое сутак.

Па словах дзяўчыны, паліцыянты пагражалі ім «заліць перцам і пусціць па коле», калі не аддадуць тэлефоны. На просьбу даць вады ім сказалі «піць з унітаза», а адна з дзяўчат страціла прытомнасць ад голаду.
Суд аштрафаваў Пацярахіну на 30 тысяч расійскіх рублёў ($486) за дыскрэдытацыю войска.
Каментары