Жонка палітвязня-«нашаніўца» Андрэя Скурко Паўліна ў фэйсбуку нагадала мужаў вершык, які лічыць ідэальным для ранішнікаў (у тым ліку хатніх) і рэкамендуе вучыць і іншым. Сынок Андрэя і Паўліны ўжо вывучыў.

«Пакуль звычна ўжо дрыжаць каленкі ў чаканні званка (які па графіку мае быць сёння ўвечары), Тамаш упершыню ў жыцці ініцыяваў і сам упрыгожыў ялінку. Цяпер носіцца ля яе з падскокам у сваіх бураковых штанах і заўзята цытуе татавы вершыкі», — піша Паўліна.
Новы год
Надыходзіць Новы год.
Пачынаюць карагод
Вакол яркае ялінкі
Зайцы, гномы ды сняжынкі.
Дзед Мароз ужо на ганку
Аббівае з ботаў снег.
Ён прывёз да нас у санках
Падарункаў поўны мех.

А з мультвершыкам ад ютуб-канала Baybus вучыць яго яшчэ зручней.
Каментары
хацелася б, каб такім жа добрым быў наступны год