Грамадства88

У старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў, які разганяў сумленных калег, праблемы

Старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў Максім Церашкоў вылецеў з работы. Да таго ён паспеў выжыць з работы мінімум 16 калег, напісаўшы на іх даносы. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», Максіма Церашкова затрымалі на мінулым тыдні на працоўным месцы.

Ён вядомы сваім удзелам у рэпрэсіях супраць калег на пасадзе старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Ëн сведчыў на судзе супраць вядомага адваката калегіі Андрэя Мачалава, які атрымаў 2 гады «хіміі» па факце за работу па спецыяльнасці і абарону палітвязняў. Мачалава тады асудзілі за тое, што ён нібыта без ліцэнзіі абараняў жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру пракурорцы Аліне Касьянчык, — пры гэтым пра факт пазбаўлення ліцэнзіі адвакат даведаўся на судзе.

Церашкоў застаецца на свабодзе — ужо на наступны дзень пасля таго, як яго вывелі з калегіі ў кайданках, ён апынуўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе. 

З пасады кіраўніка калегіі яму прыйшлося сысці. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Каля 120 адвакатаў вырашылі не працягваць сваю дзейнасць»

Каментары8

  • Абу
    26.12.2022
    Узнагарода знайшла хероя.
  • Кажан
    26.12.2022
    Д'ябал пажырае д'ябла. Як жа гэта падобна.
  • Максим
    26.12.2022
    Ну а теперь защищай себя сам

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай12

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць