Вайна

Фронт у Бахмуце праходзіць па цэнтры горада — брытанская разведка

Расійскія сілы, прадстаўленыя наймітамі прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», за апошнія чатыры дні ўзялі пад кантроль большую частку на ўсходзе Бахмута Данецкай вобласці, і цяпер лінія фронту праходзіць па яго цэнтры па рацэ Бахмутка. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе разведвальнай супольнасці Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, піша «Еўрапейская праўда».

 Фота: Libkos, File / AP Photo

Адзначаецца, што Узброеныя сілы Украіны працягваюць утрымліваць заходнюю частку Бахмута і разбурылі ключавыя масты праз Бахмутку, «якая працякае з поўначы на ​​поўдзень праз паласу адкрытай мясцовасці шырынёй 200—800 метраў паміж забудаванымі раёнамі».

«Так як украінскія падраздзяленні могуць весці агонь з умацаваных будынкаў на захадзе, гэтая тэрыторыя ператварылася ў «зону смерці», што, верагодна, зробіць яе вельмі складанай для сіл «Вагнера», якія будуць спрабаваць працягнуць свой франтальны наступ на захад», — адзначаецца ў аглядзе.

Брытанская разведка адзначае, што ўкраінскія сілы і іх лініі забеспячэння на захад ад Бахмута застаюцца ўразлівымі да пастаянных спроб сіл РФ абысці абаронцаў з поўначы і поўдня.

Бахмут на працягу апошніх месяцаў застаецца арэнай жорсткіх баёў ва Украіне. Украінскае камандаванне прыняло рашэнне не выходзіць з горада, і тлумачыць гэта тым, што абарона дазволіць знясіліць найбольш баяздольныя расійскія сілы.

У той жа час, як раней адзначала разведвальная супольнасць брытанскага Мінабароны, украінская абарона Бахмута працягвае знясільваць і ўкраінскіх абаронцаў, і расійскіх захопнікаў.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ўкраінская абарона Бахмута можа пацярпець паражэнне ў найбліжэйшыя дні, аднак гэта не абавязкова стане пераломным момантам у вайне.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць