МУС Беларусі пацвердзіла затрыманне ў Мінску расіяніна Аляксея Маскалёва
Маскалёва асудзілі ў Расіі да двух гадоў калоніі па справе аб «дыскрэдытацыі арміі».

«Грамадзянін Маскалёў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па запыце расійскай паліцыі», — паведамілі РБК у прэс-службе МУС Беларусі.
Маскалёў на абвяшчэнні прысуду адсутнічаў, бо ўцёк з-пад хатняга арышту. Дачка мужчыны Марыя ў красавіку 2022 года зрабіла на ўроку малюнак з антываенным лозунгам, ракетамі, а таксама сцягамі Расіі і Украіны.
Маскалёва затрымалі 1 сакавіка, а яго дачку накіравалі ў сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр.
Каментары