У Беластоку праходзіць працэдура апазнання беларусаў, што загінулі ў ДТЗ 15 верасня
Мяркуецца, што дастаўка цел загінулых на радзіму пачнецца 17 верасня.
Як паведаміў
Мяркуецца, што дастаўка цел загінулых на радзіму пачнецца 17 верасня.
Нагадаем, трагедыя адбылася ноччу 15 верасня. Два мікрааўтобусы з беларускімі нумарамі сутыкнуліся з польскім грузавіком Volvo. На месцы аварыі загінулі пяць чалавек, пацярпелі чатыры.
Паводле слоў Зелянко, дакладна ўстаноўлена, што ў ДТЗ загінулі пяць грамадзян Беларусі: двое мужчын (1967 і 1979 года нараджэння) і тры жанчыны (1958, 1959 і 1964 года нараджэння).
У мікрааўтобусе з гродзенскімі нумарамі знаходзіліся чатыры жыхары Гродна, усе яны загінулі. У другім аўтамабілі, з нумарамі Мінскай вобласці, знаходзілася пяць жыхароў Салігорска. Там загінула адна пасажырка.
Двое пацярпелых — мужчына і жанчына — знаходзяцца ў бальніцах Беластока. Чакаецца, што жанчына будзе выпісана 17 або 18 верасня. Мужчыне — кіроўцу аўтобуса з Салігорска сёння будзе зроблена аперацыя. «Жыццю абодвух пацярпелых нічога не пагражае», — сказаў
Зелянко звярнуў увагу на тое, што «ўдзел у адным ДТЗ двух беларускіх аўтобусаў — трагічнае супадзенне».
«Яны не ехалі разам і праходзілі пагранічны кантроль у розны час», — патлумачыўпрэс-аташэ .
Каментары