Эканоміка

На таргах БВФБ курс еўра вырас да 4.045 рублёў

Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 23 верасня не змяніўся і склаў 3.023 рублі.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 32 млн. 435 тыс. (попыт — 32 млн. 435 тыс., прапанова — 25 млн. 453 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,06 рубля да 97,51 рубля. Аб’ём таргоў склаў 387 млн. 781 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 296 млн. 297 тыс., прапанова — 387 млн. 781 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічаў 21 банк. Аб’ём здзелак склаў 11 млн. 999 тыс. (попыт — 12 млн. 68 тыс., прапанова — 2 млн. 82 тыс.), а курс вырас на 24 рублі і склаў 4.045 рублёў за еўра.

Адносна валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,17% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.060,40 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,33%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 5,59%, да расійскага рубля на 3,01%, да еўра — умацаваўся на 1,49%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам23

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам23

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць