Аўто11

Чаму столькі беларусаў гіне ў аварыях?

Чыноўнікі Мінтранса прызнаюць, што аварыйнасць у Беларусі характарызуецца высокай цяжкасцю наступстваў. У Еўропе смяротнасць ніжэйшая.

Вытрымка з дакумента: «Адносны паказчык сацыяльнай рызыкі, які вызначае рэйтынг краін па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, у Рэспубліцы Беларусь (колькасць загінулых у выніку ДТЗ на 100 тыс. жыхароў) складае 13,9, што значна перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах Заходняй Еўропы (Швейцарыя — 4,9, Швецыя — 5,2, Германія — 6,0 і Фінляндыя — 7,2).

На пачатак 2010 у рэспубліцы агульная колькасць транспартных сродкаў (аўтамабіляў і матацыклаў) склала больш за 3,2 млн адзінак (прыкладна 340 адзінак транспартных сродкаў на 1000 жыхароў рэспублікі), у тым ліку ў індывідуальных уладальнікаў — больш за 2,8 млн адзінак. За апошнія 10 гадоў штогадовы прырост агульнай колькасці транспартных сродкаў склаў каля 80 тыс. адзінак, прычым практычна за кошт транспартных сродкаў індывідуальных уладальнікаў.

Каэфіцыент цяжкасці наступстваў ад ДТЗ у рэспубліцы (колькасць загінулых са 100 пацярпелых у ДТЗ) за апошнія 10 гадоў знаходзіцца ў межах 15,5–20, што ў 3–8 разоў перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах з развітай аўтамабілізацыяй. Пры гэтым у Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях значэнні гэтага паказчыка складаюць 21,7, 19,0 і 18,6 адпаведна».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць