Аўто11

Аб'ём продажу новых аўто дасягне сёлета дна

А вось аб'ём імпарту б/у аўтамабіляў складзе больш за 90%.

Аб`ём рэгістрацыі новых замежных легкавых аўтамабіляў у 2010 годзе ў Беларусі складзе ўсяго 10–11 тысяч машын, што, як мяркуецца, будзе ніжнім пунктам падзення.

Да такой высновы прыйшлі аналітыкі міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М», паведамілі ў кіраўніцтве холдынгу.

Паводле меркавання дырэктара Аддзялення стратэгічнага развіцця холдынгу «Атлант-М» Аляксея Цярэшчанкі, у 2011 годзе рост беларускага рынку верагодны нават у найгоршым сцэнарыі захавання цяперашняга «статус-кво», бо нарастае значны патэнцыял «адкладзенай замены» аўтамабіля. У залежнасці ад заканадаўчых змяненняў аб`ём рынку ў 2011 годзе складзе ад 12 да 15 тыс. новых замежных аўтамабіляў.

Эксперт адзначыў, што развіццё цывілізаванага аўтарынку ў Беларусі будзе поўнасцю вызначацца тэрмінамі і рэальнымі захадамі па фарміраванні Мытнага саюза, а затым і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана. У выпадку захавання ў Беларусі розніцы ў пошлінах не на карысць юрыдычных асоб рынак новых аўтамабіляў будзе і далей стагнаваць,

а ў аб`ёме імпарту аўтамабіляў пераважная большасць (больш як 90%) будуць складаць ужываныя машыны.

Акрамя таго, адзначыў эксперт, нават са сціплага аб`ёму новых аўтамабіляў значная частка будзе набывацца фізічнымі асобамі на рынках суседніх краін (у Польшчы, Літве і іншых) і ўвозіцца ў Беларусь па льготных імпартных пошлінах, фактычна папаўняючы падаткамі бюджэты іншых дзяржаў.

Паводле меркавання аналітыкаў холдынгу,

зусім іншы сцэнарый чакае беларускі аўтарынак у тым выпадку, калі ўсе дасягнутыя міждзяржаўныя дамоўленасці будуць выконвацца.

Гэта азначае, што з 1 ліпеня 2011 года пошліны для фізічных асоб у Беларусі павінны быць павышаныя да расійскага ўзроўню, а з 1 студзеня 2013 года (пасля паўтарагадовага «каранціну» для машын, увезеных фізічнымі асобамі Беларусі па нізкіх стаўках) мытнае афармленне машын, якія перамяшчаюцца паміж Расіяй і Беларуссю, будзе поўнасцю спынена. У выніку будзе сфарміраваны практычна агульны аўтамабільны рынак у Мытным саюзе, які дзейнічае па адзіных правілах гульні, лічаць у «Атлант-М».

Як мяркуюць аналітыкі холдынгу, структура беларускага аўтарынку, пачынаючы з сярэдзіны 2011 года, пачне хутка зрушвацца ў бок расійскай — зніжэнне імпарту ўжываных аўтамабіляў, рост увозу новых аўтамабіляў, у тым ліку іншамарак расійскай зборкі. Рынак Беларусі, які цяпер знаходзіцца значна ніжэй за свой патэнцыял, будзе дэманстраваць высокія тэмпы росту. З часам магчымы прыток замежных інвестыцый, найперш з Расіі — напрыклад, будаўніцтва дылерскіх цэнтраў у Мінску буйнымі расійскімі аўтамабільнымі холдынгамі.

Нагадаем, што ў выніку ўступлення Беларусі ў Мытны саюз стаўкі мытных пошлін на ўвазныя аўтамабілі для юрыдычных асоб зраўняліся з расійскімі. Пры гэтым стаўкі такіх пошлін для фізічных асоб пакуль засталіся ранейшымі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць