Улада55

Уладзімір Кобец: Спадзяюся, што пачнуць выпускаць і іншых вязняў

Позна ўвечары 26 студзеня з «амерыканкі» выпусцілі Уладзіміра Кобеца. Ніякіх прашэнняў ён не пісаў, не каяўся.

Позна ўвечары 26 студзеня з «амерыканкі» выпусцілі кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава Уладзіміра Кобеца. «Нашай Ніве» удалося пагаварыць з былым вязнем.

«НН»: Калі і як вас выпусцілі?

Уладзімір Кобец: Вельмі нечакана, учора позна ў вечары. Спачатку выклікалі на звычайны допыт. Нічога не указвала на тое, што адпусцяць. Допыт прайшоў без нейкіх асаблівых абяцанняў. Ніхто мне не гаварыў, што маюць змяніць меру стрымання. А потым, калі ўжо завялі назад у камеру, то праз некаторы час прынеслі паперы аб меры стрымання і падпіску аб нявыездзе.

Спадзяюся, што пачнуць выпускаць і іншых вязняў. Хацелася б не памыліцца.

«НН»: Вас прасілі напісаць ліст да Лукашэнкі, альбо даць інтэрв’ю БТ?

УК: Не. Ніхто мяне ні аб чым такім не прасіў. Проста прынеслі паперы аб змене меры стрымання і адпусцілі.

«НН»: За той час, што вы правялі ў СІЗА КДБ, удалося пабачыць яшчэ некага з «палітычных»?

УК: За тыя 36 дзён, што я правёў у «амерыканцы», нікога з экс-кандыдатаў не бачыў. У першыя дні трапіў у камеру з тымі, хто быў на Плошчы. Аднак я не ведаў, хто гэтыя хлопцы. Але амаль увесь час я правёў у камеры, дзе было яшчэ чатыры чалавекі — усе падазраваліся ў эканамічных злачынствах.

«НН»: Як можаце ацаніць час, праведзены з «амерыканцы»? Стаўленне да вас?

УК: Гэта не курорт, не санаторый — гэта турма. Нельга сказаць, што там добра — гэта будзе лухтой. Але і сказаць, што там гвалт — таксама няпраўда.

«НН»: Вы атрымоўвалі ўсе перадачы і лісты, якія вам перасылалі?

УК: Перадачы ўсе. Акрамя таго, што было забаронена перадаваць. Хачу вельмі моцна падзякаваць за іх, бо гэта моцная падтрымка. Адчуваць, што на свабодзе нехта клапоціцца аб табе, было вельмі прыемна і неабходна. Кожны дзень, калі атрымоўваеш перадачу з волі, кожная такая перадача былі моцнай падтрымкай.

А што датычыць лістоў, то я за ўвесь час знаходжання ў СІЗА атрымаў толькі два. І толькі два маіх лісты дайшлі.

«НН»: Якія вашы планы зараз? Чым плануеце заняцца?

УК: Цяпер я ў сям’і. Рады, што магу бачыць жонку. Першы час хачу засяродзіцца на родных і блізкіх людзях.

Увогуле, мне трэба агледзецца, адсачыць, што адбывалася за гэтыя 36 дзён у краіне. Там я не меў такой магчымасці, практычна нічога не ведаю. Зараз хачу атрымаць інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне.

А самае галоўнае, трэба падумаць, як дапамагчы тым, хто пакуль за кратамі.

Ад Рэдакцыі. Цікава, што Уладзімір Кобец не атрымаў у турме ніводнага нумара «Нашай Нівы», хоць сям’я і падпісала яго на гэтую газету.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць