Улада1010

ПАРЕ заклікае беларускія ўлады вызваліць палітзняволеных і правесці аб'ектыўнае расследаванне падзей 19 снежня

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы на сесіі ў Страсбургу заклікала афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітзняволеных і правесці аб’ектыўнае расследаванне падзей у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 27 студзеня паводле вынікаў тэрміновых дэбатаў аб сітуацыі ў Беларусі.

За рэзалюцыю прагаласавала 90 дэпутатаў, супраць — 9, устрымаліся — 3.

ПАРЕ асуджае затрыманні і арышты мірных дэманстрантаў і кандыдатаў у прэзідэнты, лідараў дэмакратычнай апазіцыі, вялікай колькасці грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, настаўнікаў і студэнтаў. ПАРЕ патрабуе неадкладнага іх вызвалення і спынення палітычна матываваных рэпрэсій.

Акрамя таго, асамблея патрабуе спыніць выключэнне студэнтаў з ВНУ і звальненне людзей з працы з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту.

ПАРЕ заклікае беларускія ўлады перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску і прадоўжыць яго мандат на 2011 год і далей, а таксама завяршыць рэформу выбарчага заканадаўства і яго практычнага прымянення, прыняўшы да ўвагі рэкамендацыі БДІПЧ АБСE і Венецыянскай камісіі.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца таксама заклік да ўсіх краін — членаў Рады Еўропы «падтрымліваць і ўзмацняць дыялог з беларускай грамадзянскай супольнасцю і кантакты паміж людзьмі на ўсіх узроўнях, разгледзець магчымасць спрашчэння візавага рэжыму для простых грамадзян; натхніць універсітэты на адкрыццё сваіх дзвярэй для беларускіх студэнтаў, выключаных за палітычную дзейнасць».

ПАРЕ заклікае беларускія ўлады працягнуць расследаванне знікненняў Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара, а таксама ўвесці мараторый на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе поўнай адмены.

У рэзалюцыі адзначаецца, што любыя санкцыі і абмежаванне кантактаў з афіцыйнымі асобамі, якія адказныя за тое, што адбылося, не павінны прывесці да ізаляцыі беларускага народа.

«Асамблея таксама пераканана ў неабходнасці прымянення разумных санкцый у дачыненні да тых, хто адказны за найбольш абуральныя акты рэпрэсій. У сувязі з гэтым ПАРЕ заклікае ўсе краіны — члены Рады Еўропы, уключаючы тыя, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, далучыцца да санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

ПАРЕ мае намер пашырыць дыялог з дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасцю, незалежнымі СМІ і праваабаронцамі ў Беларусі і заклікае да гэтага ўсе краіны — члены Рады Еўропы. Асамблея заклікае палітычныя партыі Еўропы аказваць падтрымку «братэрскім» партыям у Беларусі, у тым ліку фінансавую.

ПАРЕ заклікае разгледзець магчымасць давання часовага прыстанку палітычным апанентам рэжыму, праваабаронцам і журналістам, якім пагражаюць у Беларусі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць