Ад рэдакцыі3838

Кветкі да Дня Волі

Рабі тое, што трэба — і будзь, што будзе! Піша Наталка Бабіна.

Іду, не паднімаючы галавы.

Галёпа. Халаднеча. Мокры снег лепіцца да морды.

Толькі што даведалася, што

гэтыя скаты (беларускае прыгожае слова быдла не для іх) хлопцаў закрылі ў турму на гады!

Цяжка. А як зараз цяжка іх матулям…

Як святкаваць Дзень Волі ў такіх умовах? Якое тут свята?

Падыходжу да дому — і раптам адказ дае мне кволая кветачка — касач сеткавы, ён жа ірыс, або ірыдадыктыюм.

Расцвёў!

У галёпу і халаднечу.

Каля плоту.

Рабі тое, што трэба — і будзь, што будзе! — такі дэвіз перадаў мне касач сеткавы, ён жа ірыдыдыктыюм.

Вось так і трэба.

Вось так і будзе заўтра: кожны зробіць тое, што палічыць патрэбным.

Дзякуючы папярэднікам, мы маем Свята.

У іх, скатоў гэтых, свята такога няма.

Нехта ў гэты дзень вывесіць сцяг на балконе, нехта начэпіць на лацкан ці торбу стужачку; нехта прынясе кветкі да Купалы, а нехта — да Коласа; нехта адсвяткуе ў царкве, а нехта — у касцёле; хтосьці голасна падыме тост з сябрамі «Хай ён здохне!», а нехта на працы, як Штырліц, будзе моўчкі, у думках прамаўляць: «За нашу победу!»…

А свята — святы дзень — будзе ім падтрымкай.

Дарагі касач сеткавы, я гэта свята адсвяткую так: з раніцы вывешу на балконе сцяг наш — хай уздымае настрой усім, хто будзе праходзіць міма; дзень буду працаваць; а пад вечар выкапаю цябе, дарагі, перасаджу ў вазон, абматаю бел-чырвона-белай стужкай. Паедзем з табой у Горад.
Там мы з сяброўкамі дамовіліся сустрэцца ў цэнтры, пройдземся ад Коласа да Купалы, пад помнікам пакінем нашыя кветкі.

Кветкі для Дашкевіча і Лобава, кветкі для іх бацькоў, кветкі для Статкевіча і Севярынца….

Дарагі ірыс, ты будзеш цвісці каля Купалы… Ці, мо, каля Коласа? Паглядзім.

Мы з сяброўкамі пройдземся ад аднаго да другога.

Нас многа.

Са святам!

* * *

Наталка Бабіна — перакладчыца. пісьменніца. Аўтарка рамана «Рыбін горад», кнігі апавяданняў «Крыві не павідна быць відна».

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць