Усяго патроху2929

Ярмошына: А я іду ўся такая, у Dolce&Gabbana

Старшыня ЦВК распавяла пра сваю паездку ў Вену.

— Дзе візу атрымлівалі?

— Усё афармляла МЗС, я нават не ведаю. Здала пашпарт і фотаздымкі ў Міністэрства замежных спраў, а як там далей было — не ў курсе. Але ў Маскве ставілі — гэта дакладна.

— Значыць, самі вы па візу не ездзілі?

— Што вы! Гэта занадта вялікі гонар! Уявіце сабе: чыноўнік майго ўзроўню прыязджае ў Маскву і стаіць у чарзе па візу!

Вена старшыні Цэнтрвыбаркама вельмі спадабалася.

— У мяне была магчымасць яе добра патаптаць ножкамі. Жылі мы ў цэнтры, і была магчымасць шмат пахадзіць, што мы і рабілі штовечар. Было ўсё тое, што я люблю: гуляць, сядаць у вулічных кавярнух, піць каву, глядзець на жыццё.

— Не танная ў Вене кава…

— Філіжанка кавы — 2 еўра, камандзіровачныя — 43. Уклалася! Мы там не шыкавалі. А ў першы дзень мяне наогул Чураў карміў, як і ўсіх старшыняў ЦВК краін СНД шыкоўным ланчам. Так што — усё нармальна!

— Спадзеяцеся, што Вена толькі пачатак? Што дзверы ў Еўропу адчыняцца?

— Я была б шчаслівая! Больш за тое, мяне падтрымліваюць мае калегі. Той жа малдаўскі калега сказаў, што гэта контрпрадуктыўна, нельга ізаляваць людзей. Але мы ж разумеем, што гэта рашэнне палітычнае, у спісе шмат службовых персон. Гэта неабходна вырашаць у прынцыпе. Было б нармальна і добра.

— У Duty Free аэрапорта заходзілі? Што набылі?

— Абавязкова! Гэта святое! Набыла парфуму, якая мне падабаецца. Называецца ён «Блю лайт» ад «Дольчэ энд Габана».

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая45

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая45

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць