Грамадства22

Лукашэнка прапанаваў свой варыянт заканчэння вайны ў Іране

«Так, як гэта я бачу», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ЗША варыянт заканчэння вайны ў Іране. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам, піша БелТА.

Пра гэта ён расказаў падчас перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам.

«Прапанаваў ім сваё бачанне заканчэння вайны ў Іране. Так, як гэта я бачу. Не хачу гэта публічна казаць. Я ім прапанаваў яшчэ адзін варыянт», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў спецпасланніка і адваката Джона Коўла з Іранам звязаная асабістая гісторыя, якой суразмоўца падзяліўся падчас перамоваў. Падчас падзей Ісламская рэвалюцыя ў Іране ў канцы 70‑х — пачатку 80‑х гадоў XX стагоддзя там загінулі амерыканцы.

«Гэта яны не вельмі педалююць. Гавораць пра тое, што ядзерная зброя, яшчэ нешта там. Але ў іх у галаве — у амерыканцаў, асабліва ў грамадстве, — тады загінулыя гэтыя людзі. І ён, гэты Джон, быў адвакатам у сваякоў загінулых. Ён мне асабіста расказаў. Таму, кажа, у мяне вось тут (унутры) гэта ўсё сядзіць», — падзяліўся падрабязнасцямі размовы Лукашэнка

Шмат у чым таму, растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, размову і пачалі з іранскай тэматыкі, хаця ў парадку дня былі і іншыя пытанні, уключаючы тэму Украіны.

Ён прызнаўся, што ў пэўным сэнсе Беларусь «патрапіла ў замес», маючы на ўвазе, што з усімі ўцягнутымі бакамі ёсць пэўны ўзровень адносін і жаданне іх развіваць.

«З аднаго боку, Іран, нібыта нашы саюзнікі. Яны мяне не паслухалі, калі я ім казаў напярэдадні вайны, яшчэ задоўга як. Амерыканцы гэта ведаюць. Ну і Эміраты, Катар, асабліва Аман — цяпер мы робім стаўку. Яны ўсе трапілі тут. З саўдытамі цяпер вядзём размову. Таму тут, здаецца, нашы людзі, і з другога боку нашы. І тут, дай бог, каб гэта скончылася. У нас толькі адзін прынцып: трэба, каб гэта ўсё скончылася. Бо нашы людзі і там, і там. Усе пакутуюць», — заявіў ён

Каментары2

  • смешно
    20.03.2026
    Смешно, консультант американцев лукашенко, приплачивает награбленным за 31 год, за свои консультации....
  • Ёсік
    20.03.2026
    Як ты ўжо задзёўб гэтымі сваімі людзьмі. Няма ў цябе сваіх, ну мо толькі Міколка ды Умка.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць