З 22 жніўня па 22 верасня 2012 г. у бібліятэцы №15 імя Цёткі з 10 да 19.
Творчы праект «Гараджанкi» клуба «Натхненне» ГА «Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын» прадстаўляе новую выставу вышыўкi. Што мы думаем, калі глядзім на любімых жывёл? Мы думаем пра іх адданасць, аб замілаванні і захапленні імі, аб спагадзе да іх ... Менавіта яны, нашы любімыя жывёлы дапамагаюць нам заставацца людзьмі ў самым высокім значэнні гэтага слова! Не здрадзіць, не штурхнуць, не забіць ...
А яшчэ нашы любімыя жывёлы — частка вялікай прыроды! Розныя віды жывёл і раслін на Зямлі ўяўляюць сабой замкнёную экасістэму. Калі нейкае звяно выбывае з экалагічнага ланцужка, то гэта здольна выклікаць самыя сур'ёзныя наступствы. Напрыклад, знікненне котак прывяло б да распаўсюджвання грызуноў і дробных рэптылій, а таксама да павелічэння колькасці дзікіх драпежнікаў.
Давайце будзем добрымі і ўважлівымі да жывых істот, якія жывуць побач з намі!
Прыемнага прагляду і творчага натхнення!
Месца правядзення: Мінск, бібліятэка №15 імя Цёткі (вул. Талбухіна, д. 12А).
Час працы: з 10.00 да 19.00
Выходны дзень: нядзеля.
Грамадскі транспарт:
метро — станцыя «Парк Чалюскінцаў»
тралейбус — 29, 35, 37, 38, 55, 61 — прыпынак «Дом Кіно».
Каментары