Архіў

Экспарт культуры

Беларусь застаецца краінай вялікай культуры. Культуры, якая рэагуе і на якую рэагуюць. Як на новую выставу Арлена Кашкурэвіча Ці на рок «Партызону».

На тым тыдні зьявіліся таксама адразу тры этапныя кнігі.

Дзяржаўнае выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» надрукавала першы том шыкоўнай энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае»: на крайдаванай паперы, з малавядомымі ілюстрацыямі, якія сабраў аўтар бэстсэлеру «Краіна Беларусь» Зьміцер Герасімовіч.

Іншая дарагая ва ўсіх сэнсах навінка называецца «Іх Мроя. Іх N.R.M.». Пра рокераў напісаў Віктар Дзятліковіч, тэлерэпарцёр каналу «Расія», які паходзіць зь Беларусі — той самы, які рыхтаваў рэпартаж зь месца забойства Масхадава. Кнігу выдаў «Сучасны літаратар».

А ў «Лімарыюсе» выйшаў эпісталяр Ларысы Геніюш «Каб вы ведалі». 355 каштоўных лістоў сабраў і апрацаваў Міхась Скобла.

Не малыя для сваіх жанраў і наклады ўсіх выданьняў. Рэцэнзіі на іх мы рыхтуем у наступныя нумары «НН».

У гэтым кантэксьце як даўно чаканае належнае ўспрымаецца вестка, што зь верасьня ў Гарвардзкім унівэрсытэце пачнуць выкладаць беларускую мову. Як і ініцыятыва шэрагу духоўных асобаў аб вылучэньні на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры народнага паэта Рыгора Барадуліна.

Змаганьне за прэміі — частка складанай лягістычнай задачы адкрыць нашу культуру сьвету. Гэтак і дыпляматы мараць пра вяртаньне краіны ў мэйнстрым эўрапейскай гісторыі . Гэтак і гаспадарнікі займаюцца інтэграцыяй гаспадаркі ў эўрапейскую эканоміку. Прычым усе б’юцца над праблемай выкарыстаньня выгадаў і пераадоленьня заганаў наяўнае палітычнае сыстэмы для вырашэньня сваіх заданьняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць