Архіў

Ціснуць кітайцы

Ня лепшыя часы перажывае Аршанскі льнокамбінат — флягман айчыннай лёгкай прамысловасьці.

Зьнізіліся тэмпы росту вытворчасьці, у тым ліку спажывецкіх тавараў. Прычына адмоўных тэндэнцый у тэкстыльнай прамысловасьці — сытуацыя на сусьветным рынку льнянога тэкстылю.

1 студзеня з прычыны ўступленьня Кітаю ў СГА адменены квоты на пастаўку кітайскага тэкстылю на рынкі краін ЭЗ і Турцыі, што дэстабілізавала сусьветны тэкстыльны рынак. Паводле Эўракамісіі, экспарт кітайскага тэкстылю ў краіны ЭЗ са студзеня па красавік узрос па асобных катэгорыях на 900—1000%.

Кітайскія экспартэры пастаўляюць ня толькі тканіны, але й гатовае адзеньне, у сувязі з чым найбуйнейшыя вытворцы гатовага адзеньня ЭЗ і Турцыі значна зьнізілі аб’ёмы закупак ільняных тканін у Беларусі. Кітайскія экспартэры для прасоўваньня сваёй прадукцыі на сусьветны рынак значна зьніжаюць цэны на яе.

Усе гэтыя факты адмоўна адбіліся на аб’ёмах продажу бытавых тканін ільнокамбінату ў далёкае замежжа. Сёлета яны складаюць крыху больш за палову леташніх. Зьнізіўся на 20% і аб’ём продажу тканін у краіны СНД. Павялічыўся крыху продаж на ўнутраным рынку, але яго павелічэньне не кампэнсуе страт ад згубы рынкаў краін далёкага замежжа.

Празь зьмяншэньне попыту на льняныя тканіны ды павелічэньне запасаў гатовай прадукцыі рэзка пагоршылася фінансава-эканамічнае становішча льнокамбінату. Прадпрыемства акрамя зарплаты — пачаліся нават затрымкі зь яе выплатай — ня мае магчымасьці плаціць нават падаткі ў бюджэт, мае запазычанасьць за электраэнэргію.

Выхад са складанай сытуацыі маркетолягі прадпрыемства бачаць ва ўжываньні гнуткай сыстэмы зьніжак пры продажы тканін у Беларусі й замежжы, павелічэньні тэрмінаў разьлікаў за адгружаную прадукцыю з рэзыдэнтамі РБ, значным зьніжэньні цэн на асноўны асартымэнт да канкурэнтаздольнага ўзроўню з прадукцыяй Кітаю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць