У часы больш як стогадовай акупацыі Беларусі царскай Расіяй было забаронена ўжываньне беларускай мовы і праводзілася жорсткая русіфікацыя. У гады Першай сусьветнай вайны акупацыйныя ўлады кайзэраўскай Германіі надалі беларускай мове статус афіцыйнай, дазволілі адукацыю на беларускай мове і нават спрыялі разьвіцьцю беларускай культуры. Пазьнейшы акупацыйны камуністычны рэжым зноў вярнуўся да палітыкі русіфікацыі беларускага народу. Радыёстанцыя “Дойчэ Вэле” плянуе распачаць на Беларусь расейскамоўнае вяшчанне. Ні кайзэраўская, ні нават фашыстоўская Германія ніколі не спрыялі русіфікацыі беларусаў. Выклікае наша бязьмежнае зьдзіўленьне і абурэньне, што да гэтага хоча спрычыніцца Германія дэмакратычная.
Не — русіфікацыі Беларусі!
Па даручэньні Ўправы грамадзкага аб’яднаньня “Вэтэраны Адраджэньня” старшыня аб’яднаньня Міхась Чарняўскі
Каментары