Архіў

Не хадзіце, дзеткі, зь ведзьмамі гуляць

Браты Грым вандруюць па Нямеччыне, ратуючы даверлівых жыхароў ад нячыстай сілы, якую самі ж і ствараюць. Акупацыйныя францускія ўлады адпраўляюць махляроў у Марбурскі лес, дзе зьнікаюць дзеці. Там авантурнікаў чакаюць жывыя дрэвы, ваўкалак і ведзьма, якой 500 гадоў.

Тэры Гіліям, вядомы па абсурдысцкай «Бразыліі», расквеціў 100-мільённы бамба-фільм гратэскнымі прымочкамі. Брунатна-галюцынацыйны лес (гібрыд «Соннай лагчыны» й «Марозка»), Чырвоная Шапачка, злая жыжа з вачыма, разбэшчаная пяшчотамі Жаба.

Вільгельм Грым (Мэт Дэйман) — практычны й рацыянальны; узыходная галівудзкая зорка Гіт Леджэр грае яго рамантычнага брата Якаба. Пакуты пяцісотгадовай каралевы, якая не жадае старэць, разыграла Моніка Бэлючы.

Але самы гіліямаўскі пэрсанаж, вяршыня гратэску — генэрал Дэлятомб, які ня любіць казак і харчуецца пашкамутанымі кацяняткамі. Сьмерць генэрала, які загадаў паліць забабонна-партызанскі лес, выклікае радасны ўздых у залі. «Я толькі хацеў, каб быў парадак», — сьцьвярджае адмоўны герой. Але цынічны Т.Гіліям усталёўвае свой парадак, дзе ўлада касуецца, а рамантычныя казкі атручаныя ангельскай іроніяй.

Ня кожны глядач дажыве да канца сэансу. Для дарослых фільм занадта казачны, для дзяцей — занадта страшны.

«Браты Грым» («The Brothers Grimm»)

ЗША—Чэхія, 2005, каляровы, 118 хв.

Жанр: страшная казка.

Адзнака: 7,5 (з 10).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне2

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні10

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою6

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі22

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек2

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне2

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць