Архіў

Як беларусы памінаюць продкаў

Перад Дзядамі абавязкова ішлі на могілкі, прыбіралі магілы, а ў хаце перад самым сьвятам мылі вокны. Вымытая й прыбраная хата чакае сваіх былых жыхароў. На стале мусіць быць багата страваў, што сымбалізуюць спрадвечныя беларускія ўяўленьні пра сытасьць: кілбасы, кумпякі, сыры, сала. Галоўнай памінальнай стравай лічылася куцьця. Яе запраўлялі салам або маслам, варылі халадзец, пяклі бліны. Памінальнай стравай былі і клёцкі, запраўленыя скваркамі з цыбуляй ці сьмятанай.

Па кавалачку кожнай стравы пакідалі на асобнай талерцы продкам. Гэта было як прычашчэньне з усімі продкамі. Налівалі дзядам і чарку. Галава сям’і клікаў: «Сьвятыя дзяды, ідзіце сюды!»

Зрэшты, можна абысьціся і без традыцыйнага стала. Дзяды — глыбока асабістае сьвята. У гэты дзень у храмах праходзяць набажэнствы. Таму проста наведайце 2 лістапада храм, прынясіце адтуль асьвячоную сьвечку, запаліце яе дома ды памаліцеся. Згадайце добрым словам сваіх дзядоў ды паразважайце пра мінуўшчыну і будуыню.

Дзяды ў Курапатах

Гэтым разам Дзяды прыпадаюць на рабочы дзень (сераду), таму жалобныя сьвецкія мерапрыемствы пройдуць у выходныя.

29 кастрычніка, а 10-й раніцы Партыя БНФ ладзіць у Курапатах талаку. А 12-й ва ўрочышчы будзе ўсталявана шыльда на памятным камені. А 12-й жа кветкі ў Курапатах ускладзе лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сіл Алесь Мілінкевіч.

У нядзелю 30 кастрычніка свае мерапрыемствы ў Курапатах ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. У 10.30—11.00 удзельнікі шэсьця зьбяруцца на бульвары Талбухіна (ст.м.«Парк Чалюскінцаў»), пройдуць па маршруце праспэкт Скарыны—Каліноўскага—Сядых—Карбышава—Мірашнічэнкі.- Мітынг пройдзе ля Народнага мэмарыялу памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору (14.30—17.00). Шэсьце і мітынг дазволены ўладамі.

Дзяды на радзіме Каліноўскага

У райцэнтры Сьвіслач (Гарадзенская вобласьць) 30 кастрычніка пройдзе традыцыйнае ўшанаваньне памяці братоў Каліноўскіх. Пачатак а 11.30. Збор ля касьцёлу Сьв.Францыска Асыскага, дзе пройдзе набажэнства. Будуць таксама ўскладзены кветкі да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, мяркуецца выезд у былы маёнтак сям’і Каліноўскіх у Якушоўку. Да Сьвіслачы можна даехаць з Горадні рэйсавым аўтобусам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?3

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх16

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?3

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць