Улада

За парадкам у пінскай газэце назірае спэцыяльна замацаваны міліцыянт

«Зроблена гэта дзеля зручнасці грамадзян. Каб яны ў любы момант маглі звярнуцца да супрацоўніка міліцыі з разнастайнымі пытаннямі», — патлумачыў намеснік начальніка Пінскага ГАУС Станіслаў Кібак.

У Пінску за парадкам у мясцовай газеце «Жывая вада» назірае спецыяльна замацаваны за рэдакцыяй дзеля гэтай мэты міліцыянт.

У рэдакцыю газеты ў чэрвені наведаўся оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Аляксандр Пабярэжны і, спаслаўшыся на адпаведны загад кіраўніцтва, прадставіўся галоўнаму рэдактару газеты Валянціне Наварыч свайго роду назіральнікам за жыццём газеты ад праваахоўных органаў. Паводле яго слоў, такія назіральнікі замацаваныя і за іншымі ўстановамі і прадпрыемствамі ў горадзе.

А. Пабярэжны меў пры сабе спецыяльную анкету і паводле яе задаваў шматлікія пытанні падчас размовы з рэдактарам. Міліцыянт цікавіўся, у прыватнасці, колькі людзей працуе ў калектыве, якая ў іх адукацыя і ўзрост, хто пазаштатна супрацоўнічае з рэдакцыяй. Цікавіла яго і тэматыка выдання, а таксама з якімі грамадскімі арганізацыямі мае стасункі газета і іншае.

На развітанне А.Пабярэжны пакінуў нумары сваіх тэлефонаў і паведаміў, што да яго трэба звяртацца, калі ў рэдакцыі часам ўзнікнуць нейкія пазаштатныя сітуацыі. Як распавяла Валянціна Наварыч, якія канкрэтна сітуацыі ён не ўдакладніў, але сказаў, што супрацоўнікі самі разбяруцца.

У Пінскім гарадскім аддзеле ўнутраных спраў пацвердзілі, што ёсць такі загад, і ўзнік ён у сакавіку гэтага года.

«Зроблена гэта дзеля зручнасці грамадзян. Каб яны ў любы момант маглі звярнуцца да супрацоўніка міліцыі з разнастайнымі пытаннямі, — патлумачыў намеснік начальніка Пінскага ГАУС Станіслаў Кібак. — А міліцыянеры ў сваю чаргу будуць наведвацца ў калектывы і цікавіцца, чым там жывуць супрацоўнікі».

Назваць іншыя арганізацыі ў Пінску, за якімі таксама замацаваныя «апекуны» з міліцыі С.Кібак адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта «ўнутраная інфармацыя».

Пакуль сітуацый, калі б спатрэбілася кансультавацца з оперупаўнаважаным, у рэдакцыі «Жывой вады» не ўзнікала.

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Ілюстрацыя — cultofthedeadfish

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць