9 лістапада на «Перахоп» карыстальнік Іван даслаў відэа з каментаром: «Выкідвае смецце прама на дарогу. Додж або Крайслер, дзярж. нумар 4327ЕO-7 . Мінск, скрыжаванне Скрыганава — Кальварыйская».
Кіроўца аўтамашыны Chrysler прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.9 КоАП Рэспублікі Беларусь (выкіданне смецця ці іншых прадметаў з транспартнага сродку цягне накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 2 базавых велічынь).
— Гэта вельмі рэдкая з’ява, калі за такое, здавалася б, нязначнае парушэнне было пакаранне,— каментуе аўтар праекта «Перахоп» Аляксандр Ластоўскі. — Але тым больш каштоўнага, чым гэтая перамога: «дробязі» у сукупнасці з часам вырастаюць у вялікія непрыемнасці. Бо, згодна з пакладзенай у аснову праекта тэорыі пабітых вокнаў, калі на падобныя факты не звяртаць увагу, то неўзабаве горад можа ператварыцца ў сметнік.
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары