Эканоміка11

Інавацыйныя дываны

Канцэрн «Беллегпрам» вызначыў пералік з 25 праектаў, што фінансуюцца за кошт выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду ў 2013 годзе.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе канцэрна, пералік зацверджаны паводле вынікаў адкрытага конкурснага адбору, на які было пададзена 27 праектаў (работ) агульным коштам 44,4 млрд. рублёў пры планавым аб’ёме інавацыйнага фонду на 2013 год у 19,7 млрд. рублёў. Згодна з умовамі конкурсу, праекты павінны адпавядаць прыярытэтным кірункам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў лёгкай прамысловасці, быць скіраваныя на развіццё і ўдасканаленне тэхналогій. Пры гэтым яны павінны ўключаць долевы ўдзел у фінансаванні работ арганізацыі-выканаўцы (вытворцы, спажыўца).

Сярод адабраных для фінансавання праектаў адзін з’яўляецца інавацыйным, яго падало ААТ «Віцебскія дываны». Праект прадугледжвае набыццё абсталявання і ўкараненне тэхналогіі для асваення новага канкурэнтаздольнага асартыменту тканых дывановых пакрыццяў з поліпрапіленавых нітак з разразным ворсам, што раней не выраблялася ў Беларусі. Чаканы эканамічны эфект — 600 млн. рублёў штогод. Экспарт новых дываноў прагназуецца на ўзроўні 56,3% ад аб’ёмаў вытворчасці. Фінансаванне праекта са сродкаў інавацыйнага фонду складзе 7,9 млрд. рублёў, з уласных сродкаў арганізацыі — 1,9 млрд. рублёў.

Сярод астатніх 24 праектаў, вызначаных да фінансавання, 11 — навукова-даследчыя праграмы па распрацоўцы інавацыйных тэхналогій у лёгкай прамысловасці, 7 — праекты па стварэнні новай прадукцыі ці ўдасканаленні тэхналогій, 6 — праграмы па інфармацыйным суправаджэнні інавацыйнай дзейнасці.

У ліку выканаўцаў праектаў — Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Цэнтр навуковых даследаванняў лёгкай прамысловасці, Аршанскі льнокамбінат, адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гранітэкс», «Магатэкс», «Стужка», «Белфа», «Сукно», «Палессе», «8 Сакавіка», Лідская абутковая фабрыка і іншыя.

Спіс накіраваны на ўзгадненне ў Міністэрства эканомікі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць