14 снежня ў Мінску падчас візіту ў Беларусь для ўдзелу ў кансультацыях паміж МЗС кіраўнік дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Францыі, дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы Эрык Фурнье сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
«Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных аспектаў двухбаковага дыялогу, адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам», — гаворыцца ў паведамленні
У сустрэчы таксама ўзяў удзел пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.
-
Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача
-
У прыгранічных Лельчыцах вучыліся разгортваць рухомыя пункты харчавання і рэчавага забеспячэння
-
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
Каментары